Ян XXIII

261-ы Папа Рымскі (1958—1963), святы From Wikipedia, the free encyclopedia

Ян XXIII
Remove ads

Ян XXIII, Іаан XXIII[5], святы (свецкае Анджэла Джузэпэ Ранкалі, італ.: Angelo Giuseppe Roncalli; 25.11.1881, Сота-іль-Монтэ каля г. Бергама, Італія — 3.6.1963) — Папа Рымскі (19581963).

Хуткія факты 261-ы Папа Рымскі, Царква ...

Вучыўся ў духоўнай семінарыі ў Бергама, атрымаў тэалагічную адукацыю ў Рыме і прыняў сан свяшчэнніка (1904). У 1919—21 рэктар семінарыі. 3 1925 біскуп, у 1925—53 прадстаўнік Ватыкана ў шэрагу краін. У 1953 атрымаў сан кардынала. У 1953—58 патрыярх Венецыі.

Вялікі рэфарматар каталіцкай царквы. У час каранацыі не дазволіў епіскапам цалаваць яго калені і стопы, а толькі пярсцёнак. Першы Папа пасля 1870 г., які правёў афіцыйную сустрэчу па-за Ватыканам (наведванне зняволеных у турме).

Праводзіў курс ватыканскай палітыкі, накіраваны на абнаўленне царкоўнага жыцця і аб’яднанне з іншымі хрысціянскімі цэрквамі; выступаў за мірнае суіснаванне дзяржаў з розным грамадскім ладам, за раззбраенне і мірнае вырашэнне спрэчных міжнародных пытанняў. Склікаў Першы сінод для Рымскай дыяцэзіі ў Латэранскім саборы, адначасова першы сінод у гісторыі Рыма (24.1 — 31.1.1960). 3 мэтай прыняцця каталіцкай царквой новага курсу і ўмацавання яе пазіцый склікаў Другі Ватыканскі сабор (11.10.1962), на якім абмяркоўваліся царкоўныя рэформы. У першы раз прыняў на аўдыенцыі англіканскага архіепіскапа.

Абвешчаны багаслаўлёным у 2000, рэшткі цела перанесены з падзямелляў Ватыкана ў сабор Св. Пятра. У 2014 абвешчаны святым.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads