Японская рэпатрыяцыя Паўднёвага Сахаліна і Курыльскіх астравоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Японская рэпатрыяцыя Паўднёвага Сахаліна і Курыльскіх астравоў — рэпатрыяцыя японскага, айнскага i карэйскага насельніцтва[1] Паўднёвага Сахаліна і Курыльскіх астравоў, якія адышлі СССР ад Японіі ў выніку Другой сусветнай вайны[2]. Праходзіла адначасова з аналагічнымі мерапрыемствамі па рапатрыяцыі японцаў з Карэі, Манчжурыі, Тайваня і іншых былых японскіх калоній. У два этапы з 1946 па 1966 гг. з Сахалінскай вобл. ў Японію выселілі 283 320 чал., сярод якіх 8 000 ваеннапалонных і каля 17 000 жыхароў Курыльскіх астравоў[3][4][5]. Пісьмовыя заявы пра сваё жаданне застацца ў СССР падалі 469 дарослых грамадзян Японіі, пры іх таксама засталося 187 чалавек дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў[6].
Remove ads
Перадгісторыя

З XVII ст. Японія і Расія даследавалі тэрыторыю Сахаліна і Курыльскіх астравоў, заселеную айнамі і ў 1855 заключылі паміж сабой Сімодскі трактат, які вызначыў мяжу паміж Расіяй і Японіяй на Курылах па праліву Фрыза, а ў 1875 Пецярбургскі дагавор вызначыў, што Японіі належаць Курыльскія астравы на поўнач ад праліву Фрыза, а Сахалін застаецца за Расіяй[7]. Паўднёвы Сахалін адышоў да Японіі ў выніку паражэння Расіі ў руска-японскай вайне (1904-05 гг). Пасля атрымання гэтай тэрыторыі, Японія актыўна яе каланізавала. У жніўні 1945 г. савецкія войскі занялі Паўднёвы Сахалін і Курылы.
Remove ads
Рэпатрыяцыя японскага насельніцтва

Рэпатрыяцыя праходзіла ў два этапы: у ходзе першага (кастрычнік 1946 - май 1948) паходзіла дэпартацыя цывільнага насельніцтва, падчас другога (1957-1960) - спецыялістаў. Рэпатрыянтаў вывозілі па 30 тысяч чалавек у месяц, непасрэдна перад адпраўкай на Хакайда яны праходзілі праз транзітныя лагеры №379 ў Холмску. і № 380 у г. Находка, адкуль іх морам перапраўлялі ў Японію.
Парадак высялення
- Кіраўнікі і ўладальнікі прадпрыемстваў, чыноўнікі, частка інтэлігенцыі і служачыя, якія маюць у Японіі членаў сем'яў, вывезеных у пачатку вайны
- Рабочыя прадпрыемстваў, майстэрняў, служачыя біржаў, кампаній
- Сяляне і сельскія служачыя
- Урачы, настаўнікі, інжынеры і іншыя спецыялісты, святары
Remove ads
Рэпатрыяцыя карэйцаў
Пасля ўваходу савецкай арміі на Паўднёвы Сахалін на востраве заставалася звыш 47 тыс. карэйцаў. Пасля ўтварэння ў 1948 годзе КНДР, паўночнакарэйскія консулы праводзілі агітацыю сярод сахалінскіх карэйцаў за новае грамадзянства КНДР з наступным пераездам у Паўночную Карэю У 1958-1959 гады 6346 чалавек прынялі грамадзянства КНДР, з іх 5096 чалавек пераехалі на Поўнач. Савецкае грамадзянства атрымалі 6414 чалавек. Большасць карэйцаў заставалася асобамі без грамадзянства, паколькі яны жадалі пераехаць у Паўднёвую Карэю, з якой у СССР не было дыпламатычных адносін.
Гл. таксама
Спасылкі
- Японская советская республика // Pikabu
Зноскі
- Сахалинской области — 55 лет(недаступная спасылка)
- Послевоенный Сахалин Архівавана 15 чэрвеня 2013.
- http://src-hokudai-ac.jp/pdf_seminar/040823karpov.pdf Архівавана 4 студзеня 2017.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads