Японская інтэрвенцыя ў Маньчжурыю (1931)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Японскае ўварванне ў Маньчжурыю (1931) распачало войска Японіі, размешчанае на паўвостраве Ляадун, з нагоды выбуху на Паўднёва-маньчжурскай чыгунцы (ПМЧ), што на той час належала ўраду Японіі.
На працягу тыдня Квантунская армія заняла 2 з 3 абласцей Маньчжурыі — Мукдэн ды Гірын. Армія Рэспублікі Кітай у складзе 100 тыс. вайскоўцаў, кіраваная Чжанам Сюэлянам, пры гэтым адступіла без бою перад 14 тыс. японскім войскам.
У сувязі з уварваннем кіраўнік урада Кітая Чан Кайшы звярнуўся ў Лігу Нацый са скаргай, у якой патрабаваў вяртання захопленых абласцей ды спагнання за нанесеныя страты з боку ўрада Японіі.
У выніку ўварвання японскай арміі ў Маньчжурыю 1 сакавіка 1932 года было абвешчана пра ўтварэнне незалежнай ад Кітая Маньчжурскай дзяржавы на чале з Пу I са сталіцай у горадзе Чанчунь.
Remove ads
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads