Ярамір Аляксандравіч Печкін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ярамір Аляксандравіч Печкін
Remove ads

Ярамір Аляксандравіч Печкін (5 мая 1926, г. Ленінград17 чэрвеня 1976) — беларускі скульптар і архітэктар.

Хуткія факты Ярамір Аляксандравіч Печкін, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў 19431945 гадах у Казанскім мастацкім вучылішчы, у 1952 годзе скончыў архітэктурнае аддзяленне Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Ленінградзе. Дыпломная праца — праект будынка мастацкага інстытута ў Маскве. У 1954—1957 гадах выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце[1].

Удзельнік мастацкіх выставак з 1960 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1958 года.

Remove ads

Творчасць

Thumb
Абеліск у гонар вызвалення г. Жлобіна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Працаваў у манументальнай скульптуры і архітэктуры. Асноўныя творы: абеліск у гонар вызвалення г. Жлобіна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; скульптурная група «Марыя і Антаніна Лузгіны — обальскія камсамолкі-падпольшчыцы» (1965); фрыз і барэльеф «Партызаны» ў кінатэатры «Партызан» у г. Мінску (1967); рэльеф на помніку партызанам (1967—1968; архітэктар Ю. Шпіт) і скульптурная група «Плыўцы» ў пансіянаце на возеры Нарач; афармленне інтэр’ера рэстарана «Каменная кветка» ў г. Мінску (у сааўтарстве з Б. А. Няпомняшчым); партрэты М. Бакланава і С. Баткоўскага; медальёны «Вызваленне Мінска», «Абаронцы Брэсцкай крэпасці», «Манумент героям Айчыннай вайны» і іншыя[1]. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads