Яраслаў Іванавіч Клімуць

беларускі літаратуразнаўца From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яраслаў Іванавіч Клімуць (нар. 10 студзеня 1940, в. Вострава, Ваўкавыскі раён, Беластоцкая вобласць — 18 чэрвеня 2022, Магілёў) — беларускі літаратуразнавец.

Хуткія факты Яраслаў Іванавіч Клімуць, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 10 студзеня 1940 года ў в. Вострава Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці.

У 1959—1962 гадах служыў у войску, у 1962—1967 гадах вучыўся ў на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура». У 1972—1977 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. З 1975 года пачаў працаваць старшым выкладчыкам кафедры беларускай літаратуры Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1979 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Якуб Колас і руская савецкая паэзія». З 1982 года дацэнт. З 1986 года па 2000 год — дэкан філалагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута[1]. Пазней працаваў дацэнтам на кафедры англійскага, агульнага і славянскага мовазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1996 года, член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1999 года.

Remove ads

Творчасць

Сфера навуковых інтарэсаў — тэорыя літаратуры, гісторыя беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі, супастаўляльнае літаратуразнаўства, краязнаўства[2]. Даследчык творчасці Якуба Коласа[3]. Меў больш за 150 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый.

Сям’я

Дачка Лада — кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова[4]; дачка Жанна — супрацоўніца Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея[5].

Узнагароды

Зноскі

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads