Яськаўшчына (курганны могільнік)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яськаўшчына — курганныя могільнікі каля вёскі Яськаўшчыны Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзяцца за 1,5 км на поўнач ад вёскі, на краі поля, на невысокім узгорку, які зарос густым хмызняком.
Апісанне
25 курганоў добрай захаванасці, большая частка дыяметрам 5—6 м, вышынёй да 1,5 м. На паўночна-ўсходняй ускраіне могільніка ёсць курганы дыяметрам 10 м, вышынёй 2-2,5 м. За дарогай, каля лесу, адзіночны курган дыяметрам 8 м, вышынёй 1,5 м, яшчэ адзін знаходзіцца каля могілак. Адкрыў і абследаваў у 1959 годзе Л. В. Аляксееў. Абследавалі А. Р. Мітрафанаў (1972) і В. М. Ляўко (1981). Раскопкі не праводзіліся.
Remove ads
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 420.
Спасылкі
- Яськаўшчына (курганны могільнік) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads