Яя (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́я — рака ў Кемераўскай і Томскай абласцях Расіі, левы прыток ракі Чулым (басейн Обі).
Даўжыня ракі 380 км. Плошча вадазбору 11 580 км². Сярэдні расход вады 66 м³/с (88,5 м³/с за 22 км ад вусця[1]). Сярэдні шматгадовы сцёк складае 2,793[1] км³/год. Выток знаходзіцца на ўсход ад пасёлка Яшкін (Кемераўская вобласць). Працякае ў перадгор'ях Кузнецкага Алатау. Сілкаванне снегавое. Асноўныя прытокі — Кітат (злева) і Залаты Кітат (справа)[1]. Ледастаў з пачатку лістапада па красавік. Суднаходная на працягу 114 км ад вусця.
На рацэ Яя размешчаны аднайменны пасёлак Яя.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
