Яўген Антонавіч Арцюшэнка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Антонавіч Арцюшэнка (нар. 2 жніўня 1974, Мазыр, Гомельская вобласць) — беларускі эканаміст і палітык.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 2 жніўня 1974 года ў Мазыры Гомельскай вобласці.
Скончыў Гомельскі кааператыўны інстытут (эканаміст-арганізатар), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання).
Працоўную дзейнасць пачаў намеснікам дырэктара па фінансах таварыства з абмежаванай адказнасцю «Бертрам» у горадзе Гомелі. Працаваў эканамістам, намеснікам начальніка і начальнікам кантрольна-аналітычнага аддзела, начальнікам аддзела эканамічнага аналізу, намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах адкрытага акцыянернага таварыства «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод».
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Працуе прарэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі[1].
Remove ads
Узнагароды
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads