Яўген Паўлавіч Кудрашоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўген Паўлавіч Кудрашоў (5 снежня 1929, г. Асташкаў, Калінінская (Цвярская) вобласць, Расія — 20 кастрычніка 2011) — беларускі эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1966), дацэнт (1973).

Хуткія факты Яўген Паўлавіч Кудрашоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (геаграфічны факультэт, 1951), Інстытут эканомікі АН БССР (аспірантура, 1966).

Працаваў у вайсковай частцы № 1207 Міністэрства ўнутраных спраў СССР (1951—1953, выкладчык), Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (1953—2007, дацэнт кафедры эканомікі і кіравання, у 1966—1972 — дэкан гістарычнага факультэта, 1971—1994 — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: эканамічная тэорыя; эканоміка працы.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароды: званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1978), нагрудны знак «Выдатнік асветы СССР» (1986) і інш.

Літаратура

  • Использование общественных фондов потребления в материальном стимулировании труда (на материалах промышленности БССР) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук / Е. П. Кудряшов. — Минск, 1966.
  • Могилевский государственный педагогический институт : краткий очерк истории (к 60-летию основания) / В. А. Бондаренко; [редколлегия: Е. П. Кудряшев (главный редактор) и др.]. ― Минск, 1978. — Форма имени «Кудряшев Е. П.» — ошибочная.
  • Месца грамадскіх фондаў спажывання ў сістэме матэрыяльнага стымулявання працы / Я. П. Кудрашоў // Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. Серыя грамадскіх навук. — 1965. — № 1. — С. 59—67.
  • Я. П. Кудрашоў // Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута, 1934—1978 : бібліяграфічны даведнік / аўтар-складальнік І. М. Шаруха. — Магілёў, 2000. — С. 38.
  • Яўген Паўлавіч Кудрашоў // Гістарычны факультэт : да 75-годдзя ўтварэння / Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова. — Магілёў, 2010. — С. 49.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads