Яўген Пятровіч Гладкоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Пятровіч Гладкоў (нар. 11 кастрычніка 1941, в. Іванькава, Пермская вобласць, Расія) — беларускі цымбаліст, педагог, першы выканаўца многіх твораў беларускіх кампазітараў, народны артыст Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў эвакуацыі. У 1949 годзе разам з бацькамі прыехаў у Гомель. Вучобу ў сярэдняй школе сумяшчаў з удзелам у мастацкай самадзейнасці. Выступаў з аркестрам народных інструментаў Гомельскага палаца чыгуначнікаў. Першым музычным інструментам была балалайка, але знакавымі для яго сталі цымбалы. У 1959 годзе, скончыўшы школу, паступіў у Гомельскае музычнае вучылішча імя Н. Сакалоўскага (клас цымбалістаў). Пасля заканчэння вучылішча паступіў у Беларускую кансерваторыю (клас І. Жыновіча), якую скончыў у 1968 годзе.
У 1966 годзе стаў выкладчыкам кансерваторыі (з 1980 — загадчык кафедры, з 1987 — прафесар). З 1995 года з’яўляецца членам прэзідыума Сусветнай асацыяцыі цымбалістаў. У 1997 годзе была створана Асацыяцыя беларускіх цымбалістаў, старшынёй якой стаў Я. Гладкоў.
Remove ads
Узнагароды
У 1999 годзе яму прысвоена званне народнага артыста Беларусі. Узнагароджаны спецыяльнымі прэміямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001, 2011).
Творчасць
У 1966 годзе арганізаваў канцэртны ансамбль цымбалістаў «Лілея» Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, які і сёння вядзе актыўную выканальніцкую дзейнасць, папулярызуе лепшыя беларускія народныя песні і танцы, творы беларускіх кампазітараў.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads