Яўген Піліпавіч Алонаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўген Піліпавіч Алонаў (1875 — 23 снежня 1929) — беларускі ветэрынарны ўрач, грамадскі дзеяч, адзін з арганізатараў ветэрынарнай справы ў Беларусі, Герой Працы (1924), першы рэктар Віцебскага ветэрынарнага інстытута.

Хуткія факты Яўген Піліпавіч Алонаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Я. Ф. Алонаў нарадзіўся ў 1875 годзе ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні (сучасны Гарадоцкі раён Віцебскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння ў 1903 годзе Варшаўскага ветэрынарнага інстытута працаваў участковым ветэрынарным урачом у Гарадоцкім павеце.

У 1913 годзе арганізаваў у Віцебску першую ў Беларусі ветэрынарную лабараторыю, у 1918 — ветэрынарна-заалагічны музей. У 1914 г. арганізаваў экспедыцыйнае абследаванне жывёлагадоўлі Віцебскай губерні.

У 1924 годзе па ініцыятыве Я. П. Алонава адкрыты Віцебскі ветэрынарны інстытут, першым рэктарам якога ён і стаў, адначасова ўзначальваючы ветэрынарнае кіраванне Наркамзямлі БССР. Быў членам ЦВК БССР у 1925—1929 гг.

Я. П. Алонаў ініцыятар распрацоўкі «Ветэрынарнага кодэкса БССР», стварэння Віцебскага батанічнага сада, музея анатоміі, арніталогіі і энтамалогіі. Асноўная праца — «Віцебская губерня ў ветэрынарна-санітарным дачыненні (1903—1910)» (1912).

Remove ads

Дом урача Алонава

Thumb
Дом урача Алонава

Дом Я. Алонава знаходзіўся на вул. Путна, 5 і быў увекавечаны ў карціне М. Шагала «Над горадам»[1][2][3]

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads