Яўген Сцяпанавіч Саўчанка
расійскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўге́н Сцяпа́навіч Са́ўчанка (руск.: Евгений Степанович Савченко; нар. 8 красавіка 1950) — губернатар Белгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі з 11 кастрычніка 1993 па 22 верасня 2020 года. Член Савета Федэрацыі Расіі з 22 верасня 2020 года.
Remove ads
Біяграфія

Яўген Саўчанка нарадзіўся ў пасёлку Красная Яруга Курскай вобласці (з 1954 года — Белгародскай вобласці). Пасля сканчэння школы і тэхнікума працаваў аграномам Ракіцянскага калгаса, а пасля дырэктарам саўгаса. Уздымаючыся па партыйнай лесвіцы, працаваў спачатку ў раённых, затым у абласных партыйных органах, у ЦК КПСС і Міністэрстве сельскай гаспадаркі РСФСР.
У 1993 годзе быў абраны губернатарам роднай Белгародчыны. На выбарах 1999 года з вялікім адрывам перамог Уладзіміра Жырыноўскага, а ў 2003 быў абраны на трэці тэрмін, атрымаўшы 61 % і перамогшы асноўнага апанента, камуніста Васілія Алтухава.
Яўген Саўчанка з’яўляецца членам Аграрнай Партыі Расіі і падтрымлівае Уладзіміра Пуціна.
На Белгародчыне, адным з найбольш паспяховых рэгіёнаў Расіі, Яўген Саўчанка працягвае карыстацца папулярнасцю.
У 2004 годзе Саўчанка ініцыяваў кампанію супраць ужывання абсцэннай лексыкі, а ў 2006 у Белгародскай вобласці з’явіўся абавязковы школьны прадмет «асновы Праваслаўя», што выклікала крытыку камуністаў і прадстаўнікоў іншых канфесій.
Remove ads
Сям’я
Яўген Саўчанка жанаты, мае дзвюх дачок.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads