Яўген Сяргеевіч Кулік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Яўген Сяргеевіч Кулік
Remove ads

Яўген Сяргеевіч Кулік (31 кастрычніка 1937 — 12 студзеня 2002) — беларускі мастак пасляваеннага перыяда, аўтар эталона гербу «Пагоня» ў якасці дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у 1991—1995 гг.[1]

Хуткія факты Яўген Сяргеевіч Кулік, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся 31 кастрычніка 1937 года ў Менску. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, а пасля — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1963 года браў удзел у мастацкіх выставах. Майстэрня Куліка, што знаходзілася ў Мінску насупраць будынка КДБ, стала ў 1960-ыя гады нацыянальным асяродкамі сталіцы і атрымала назву «На паддашку».

Памёр 12 студзеня 2002 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Кальварыйскіх могілках.

Remove ads

Творчасць

У станковых творах распрацоўвае тэмы гісторыі і культурнай спадчыны беларускага народа: серыі «Помнікі дойлідства Гродзеншчыны» (1974 г.), «Славутыя дзеячы гісторыі і культуры Беларусі» (з 1993 г.), малюнкаў рэканструкцый «Замкі Беларусі», лісты «Кірмаш на Беларусі ў XVIII ст.» (усе 1977 г.), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле рамана У. Караткевіча (1978 г.), «На куццю» паводле паэмы Я.Купалы (1982 г.), «Памяці Алены Кіш» (1983 г.), «Паўстанне 1863 г. на Беларусі» (1988 г.), трыпціх «Усяслаў Чарадзей, Ефрасіння Полацкая, Лазар Богша» (1996 г.).

У 1970-1980-ыя гады займаўся кніжнай графікай, аформіў дзясяткі кніжак, і найлепшымі з іх былі: «Слова аб палку Ігаравым», «Ад гоману бароў» Александровіча, «Мушка-зелянушка і Камарык-насаты тварык» Багдановіча, «Сонечны клубочак» Зуёнка. Але сапраўдным шэдэўрам Яўгена Куліка стала кніга «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага. Завершанасцю кампазіцый, сінтэзам выяўленчых сродкаў вылучаюцца ілюстрацыі да кніг А. Вольскага і інш.

Вельмі вядомы яго графічныя серыі «Помнікі дойлідства Гродзеншчыны», «Замкі Беларусі», «Паўстанне 1863 г. у Беларусі».

Thumb
Эталон «Пагоні» ў якасці дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у 1991—1995 гг. аўтарства Яўгена Куліка

У 1991 гадзе стаў адным з аўтараў мадэрнізаванага варыянту герба «Пагоня».

Remove ads

Ушанаванне памяці

У лістападзе 2005 года на Кальварыйскіх могілках быў адкрыты помнік Куліку.[2]

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads