Яўген Юр’евіч Валошын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Юр’евіч Валошын (нар. 1986, Мінск) — беларускі музыкант і журналіст.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Мінску ў 1986 годзе. Навучаўся ў беларускамоўнай школе № 84. У 2004 годзе скончыў Ліцэй БДУ. У 2009 — Інстытут журналістыкі БДУ. Пасля працаваў у «Еўрапейскім радыё для Беларусі» ды газеце «Камсамольская праўда». У 2010—2011 гадах узначальваў аддзел журналісцкіх расследаванняў у газеце «Звязда».
Узнагароджваўся за лепшыя журналісцкія расследаванні на конкурсе «Вольнае слова» за 2009[1] і 2010[2] гады. Пасля выдання 3 кастрычніка 2009 года яго першага ўганараванага артыкула «У Беларусі легальна прадаюць наркотыкі?»[3] у краіне забаранілі продаж спайсу. Другую ўзнагароду прысудзілі адразу за 2 артыкулы «Як мы куплялі машыну ў Нямеччыне»[4][5] і «Бітва за роднае слова»[6][7][8].
Вёў ток-шоу «План Б» на тэлеканале «Белсат»[9], цяпер вядзе перадачу «Карані праблемаў»[10].
Займаецца тайскім боксам ды стаўся прызёрам студэнцкага першынства Беларусі 2009 года. З 2008 года грае, спявае ды піша музыку ў гурце Jab Club (з 2009-га[11] — HandMade).
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads