Яўген Яўгенавіч Іваноў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўген Яўгенавіч Іваноў (нар. 12 сакавіка 1967, пас. Табашар, Таджыкістан) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (2021), дацэнт (2006).

Хуткія факты Яўген Яўгенавіч Іваноў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1991), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, «Агульнае мовазнаўства. Псіхалінгвістыка. Сацыялінгвістыка», 1995).

Працуе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (з 1991; факультэт замежных моў, кафедра англійскага, агульнага і славянскага мовазнаўства, з 2006 — загадчык кафедры, з 2015 — загадчык кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя мовы; параўнальнае мовазнаўства; фразеалогія славянскіх моў; лексікаграфія.

Remove ads

Узнагароды

Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1992, 2006, 2008).

Бібліяграфія

  • Беларускі фальклорны і літаратурны афарызм як лінгвістычны феномен: семантыка, структура, функцыянаванне : дысертацыя … доктара філалагічных навук : 10.02.01 : абаронена 07.04.2021 : зацверджана 06.10.2021 / Іваноў Яўген Яўгенавіч. — Магілёў, 2020.
  • Русско-белорусский паремиологический словарь / Е. Е. Иванов, В. М. Мокиенко. — Могилев, 2007.
  • Афарызмы ў мове і мова афарызмаў : манаграфія / Іваноў Яўген Яўгенавіч. - Магілёў, 2024. ISBN - 978-985-894-149-9

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads