Яўген Яўгенавіч Бонч-Асмалоўскі
беларускі хірург From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Яўгенавіч Бонч-Асмалоўскі (17 мая 1908 — 18 сакавіка 1969) — беларускі хірург, ваенны ўрач, палкоўнік медыцынскай службы. Заслужаны ўрач БССР (1963)[1].
Remove ads
Біяграфія
Пасля заканчэння Смаленскага ўніверсітэта ў 1930 годзе працаваў галоўным урачом раённых бальніц Смаленскай вобласці. У 1940 годзе ўпершыню ва ўмовах Дзямідаўскай бальніцы выканаў аперацыю на сэрцы[1].
Выкладаў на кафедры ваенна-палявой хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута. Галоўны хірург Беларускай ВА (1957—1965)[1].
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].
Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска (Беларусь), участак 26[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны II ступені, медалямі[1].
Зноскі
- Бонч-Осмоловский Евгений Евгеньевич (17.05.1908 — 18.03.1969)(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads