Яўфімій (архіепіскап полацкі)

архіепіскап полацкі і віцебскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўфімій, свецкае імя невядома (сярэдзіна XV ст. — пасля 1511-да 1516) — архімандрыт (?-1508), архіепіскап полацкі і віцебскі (1508—1511/1516).

Хуткія факты Яўфімій, Дзейнасць ...

У літаратуры называецца Яўфіміем (Акушкавічам), а таксама Яўфіміем Акушкам і Яўфіміем Акушкавічам-Боскім. Імаверна, ён брат[1] Грыцкі або Грыгорыя Акушкавіча Бескага, холмскага епіскапа (да 1471 — да 1494) Герасіма[2].

Сын Акушкі Каленікавіча. Да 1508 года быў архімандрытам нейкага манастыра, на думку Васіля Вароніна, у Холмскай зямлі. Перад жніўнем 1508 года нарачоны архіепіскапам полацкім, 6 жніўня 1508 года як архіепіскап яшчэ карыстаўся архімандрыцкай пячаткай. Вядома пяць яго грамат да рыжскага магістрата, апублікаваных у «Полацкіх граматах» пад № 434, 447, 448, 456, 458. Граматы тычыліся адхілення ад Мікалаеўскай царквы ў Рызе святара Прошкі (Пракопія), прызначанага папярэднім архіепіскапам Лукой, і прызначэнне туды святара Мікіты. А таксама скаргі Прошкі, які выдаткаваў на рамонт царквы ўласныя і пазычаныя сродкі і разлічваў іх вярнуць на гэтым месцы, каралю Жыгімонту Старому, а потым высвятлення Яўфіміем матэрыяльнага стану названай царквы і акалічнасцяў усёй справы.

Пастаўлены на Віленскім саборы (25 снежня 1509 -- 18 студзеня 1510), дзе ў Яўфімія здарыўся канфлікт за тытул і месца — полацкага ўладыку ў іерархіі запісалі епіскапам і чацвёртым пасля ўладзімірскага і берасцейскага Васіяна, смаленскага Варсанофія, луцкага і астрожскага Кірылы, а сам ён лічыў сябе архіепіскапам і другім. Скаргу Яўфімія на мітрапаліта кіеўскага Іосіфа (Солтана) і епіскапа ўладзімірскага Васіяна ў 1511 годзе на вялікім сейме ў Бярэсці разбіраў кароль Жыгімонт Стары. Васіян не захацеў стаць перад судом, а за Яўфімія сведчылі полацкія баяры і князі Друцкія, кароль выдаў вырак на яго карысць.

На тым самым сейме 1511 года ў Бярэсці кароль Жыгімонт Стары разбіраў справу архіепіскапа полацкага Яўфімія са смаленскім епіскапам Варсанофіем за права збору мсціслаўскай дзесяціны. У 1509—1510 гадах новапастаўлены смаленскі епіскап Варсанофій нейкім чынам атрымаў правы на збор мсціслаўскай дзесяціны, якую паводле сведчання полацкіх баяр і князёў Друцкіх «здаўна» (прынамсі некалькі дзясяткаў гадоў перад тым) збіралі полацкія архіепіскапы. Апроч дзесяціны справа ішла пра «саборныя куніцы», прысуды і іншыя даходы, то-бок агулам якой епархіі належаць абшары вакол Мсціслава. Кароль Жыгімонт Стары выдаў вырак на карысць архіепіскапа Яўфімія, хаця пэўна не вядома калі і якім чынам мсціслаўскія абшары перайшлі са смаленскай епархіі, дзе былі ад яе заснавання, да полацкай.

У 1511 годзе ў Бярэсці ж кароль Жыгімонт Стары надаў архіепіскапу Яўфімію «чалавека Бабра і з дзецьмі яго» ў Чарсцвядскай воласці, які штогод мусіў даваць 1 пуд прэснага мёду — рэдкі вядомы прыклад зямельных наданняў вялікіх князёў літоўскіх праваслаўнай царкве.

На думку складальнікаў «Полацкіх грамат», Яўфімій для сваёй рэзідэнцыі аддаваў перавагу Віцебску.

У архіепіскапа Яўфімія быў брат Фёдар і сястра Марыя (у шлюбе з нейкім Германам). У 1516 годзе Фёдар Акушкавіч меў судовую справу з баярынам Рыгорам Служкам за пазыку нябожчыка брата-архіепіскапа. Фёдар меў некалькі сыноў і дачок, адна з іх была ў шлюбе з полацкім баярынам Фёдарам Епімахавічам.[3]

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads