Язэп Пітушка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Язэп Пітушка (1913, Браслаўшчына — 25 лютага 1984, Таронта, Канада) — беларускі грамадскі дзеяч, член Беларускай сялянска-работніцкай грамады, актыўны дзеяч беларускай эміграцыі, ганаровы палкоўнік БКА.
Remove ads
Біяграфія
Член Беларускай сялянска-работніцкай грамады (1925—1927). Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у 1939 арыштаваны і высланы ў Сібір.
Трапіў у армію генерала Андэрса, паранены ў час штурму Монтэ-Касіна. Па заканчэнні Другой сусветнай вайны з’ехаў у Канаду.
У Канадзе напачатку мусіў два гады адпрацаваць па кантракце на вёсцы. Пасля 25 гадоў працаваў кіроўцам аўта.
Адзін з заснавальнікаў у 1948 Згуртавання беларусаў Канады. З-за палітычных разыходжанняў пакінуў арганізацыю і заснаваў з аднадумцамі Беларускае нацыянальнае аб'яднанне, быў яго старшынёй. Кіраўнік Дэлегатуры БЦР на Канаду. Узначальваў Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады (1969—1970).
Remove ads
Сям’я
11 лютага 1950 ажаніўся з Элеанорай Сташкевіч, з якой меў сыня Язэпа.
Зноскі
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads