Я магу толькі марыць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Я магу толькі марыць
Remove ads

Я магу толькі марыць (англ.: I Can Only Imagine) — біяграфічнае кіно пра стварэнне аднайменнага музычнага хіта. У 2001 годзе малавядомы гурт Mercy Me выпусціў песню «I can only imagine», якая стала тройчы плацінавай, узначаліла хіт-парады і названа найпапулярнейшым хрысціянскім сінглам сучаснай гісторыі.

Хуткія факты Я магу толькі марыць, Жанр ...

Фільм, спачатку падобны да музычнай біяграфіі, раскрываецца як глыбокая і кранальная драма пра стасункі бацькоў і дзяцей, дзіцячыя траўмы, веру, дараванне і прымірэнне, распавядае сапраўдную біяграфію Барта Міларда — 46-гадовага фронтмэна гурта Mercy Me[3], якому ў ранейшым жыцці давялося прайсці праз многія выпрабаванні — хатні гвалт, пабег з дому, пошукі сябе.

Я магу толькі марыць выпушчаны ў ЗША 16 сакавіка 2018 года. Меў вялікі касавы поспех, касавыя зборы -- $ 85 мільёнаў па ўсім свеце, пры бюджэце вытворчасці $ 7 мільёнаў -- стаў чацвёртым найкасавейшым музычным біяграфічным[4] і шостым найкасавейшым хрысціянскім фільмам[5] за ўвесь час у Злучаных Штатах. Некаторыя крытыкі ацанілі яго як натхняльны і адзначылі як лепшы ў параўнанні з іншымі канфесійнымі фільмамі. У 2018 годзе на Dove Awards, фільм атрымаў прэмію «Натхняльны фільм года».[6]

У Беларусі прэм'ера фільма адбылася 26 красавіка 2019 года, агучаны пры падтрымцы кінапраекта Кінаконг.[3]

Remove ads

Зноскі

  1. I Can Only Imagine — 1999. Праверана 23 жніўня 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q223142'></a>
  2. I Can Only ImagineSvenska Filminstitutet. Праверана 23 жніўня 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1139587'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1146587'></a>
  3. Christian Movies at the Box Office. Box Office Mojo. Праверана April 23, 2019.
  4. Christian Movies at the Box Office. Box Office Mojo. Праверана April 23, 2019.
  5. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2018. Праверана 24 красавіка 2019.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads