.fi

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

.fi — нацыянальны дамен верхняга ўзроўню для Фінляндыі.

Хуткія факты Увядзенне, Тып дамена ...

Выкарыстанне дамена fi рэкамендуецца для сайтаў, якія тычацца Фінляндыі або змяшчаюць падобную інфармацыю, для кампаній і прыватных асоб, якія знаходзяцца ў Фінляндыі, выходзяць на яе рынак, і, вядома, для ўсіх, каму падыходзіць гэтая даменная зона.

Remove ads

Рэгістрацыя

Абмежаванні

Зарэгістраваць дамен у зоне fi могуць толькі прыватныя асобы, старэйшыя за 15 гадоў, у якіх ёсць падаткавы нумар Фінляндыі, а таксама зарэгістраваныя ў Фінляндыі кампаніі. Да рэзідэнтаў Фінляндыі таксама прыраўноўваць рэзідэнтаў Аландскіх астравоў. Замежныя кампаніі могуць зарэгістраваць дамен у зоне fi толькі пры ўмове наяўнасці зарэгістраванага прадстаўніцтва ў Фінляндыі.

Кампаніям забароненая рэгістрацыя даменных імён, якія складаюцца з асабовых імя і прозвішча (напрыклад, maijavirtanen.fi або virtanenmaija.fi) за выключэннем выпадкаў, калі гэтыя імя і прозвішча зарэгістраваны як гандлёвая марка, якая дзейнічае на тэрыторыі Фінляндыі. Пры заказе такога дамена неабходна абавязкова пазначыць рэгістрацыйны нумар такой гандлёвай маркі. Прыватныя асобы маюць права зарэгістраваць дамен, які складаецца з асабовых імя і прозвішча (напрыклад, maijavirtanen.fi або virtanenmaija.fi) толькі ў выпадку, калі гэта іх афіцыйныя імя і прозвішча.

Для рэгістрацыі дамена кампаніям неабходна прадставіць рэгістрацыйны нумар кампаніі (business identity code або registration number), а прыватным асобам неабходна прадставіць свой ідэнтыфікацыйны код Finnish personal ID number.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads