1-я асобная танкавая брыгада (Украіна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
1-я асобная танкавая Северская брыгада (укр.: 1-ша окрема танкова Сіверська бригада) — фарміраванне танкавых войскаў у складзе Сухапутных войскаў Узброеных Сіл Украіны. Па арганізацыйна-штатнай структуры ўваходзіць у склад АК «Поўнач».
Remove ads
Гісторыя
У 1997 годзе ў пасёлку Ганчароўскае на базе 292-га гвардзейскага танкавага палка 72-й гвардзейскай механізаванай дывізіі была створана 1-я асобная танкавая брыгада.
Вайна на ўсходзе Украіны

З сакавіка 2014 удзельнічала ў Данбаскім канфлікце. Брыгада была размешчана ў раёне Глухава, Прылукі, пазней — пад Ярмалінцы, каля мяжы з Расіяй[1].
12 лютага 2015, падчас баёў за Дэбальцава, рота 1-й танкавай брыгады капітана Аляксандра Мароза была накіравана ў раён Логвінава. У ёй з пяці танкаў Т-64БМ «Булат» на заданне выйшлі тры. Машыны выйшлі з сяла Луганскага і прыкрывалі левы фланг сіл 30-й брыгады, ішлі на Логвінава. Паводле афіцыйнай украінскай інфармацыі, танкісты ў 20-хвілінным баі ліквідавалі не менш трох варожых танкаў Т-72[2].
Станам на 10 студзеня 2021 года брыгада падчас АТА страціла загінулымі 59 чалавек[3][4].
Remove ads
Структура
Арганізацыйна, асобная танкавая брыгада складаецца з танкавых батальёнаў, механізаванага батальёна, брыгаднай артылерыйскай групы, зенітна-ракетнага дывізіёна, рэактыўнага дывізіёна, падраздзяленняў забеспячэння:
- Упраўленне, штаб
- 1-ы танкавы батальён
- 2-і танкавы батальён
- 3-і танкавы батальён
- Механізаваны батальён
- Брыгадная артылерыйская група
- батарэя кіравання і артылерыйскай разведкі
- самаходны артылерыйскі дывізіён
- самаходны артылерыйскі дывізіён
- рэактыўны артылерыйскі дывізіён
- Зенітны ракетна-артылерыйскі дывізіён
- Разведвальная рота
- Палявы вузел сувязі
- Група інжынернага забеспячэння
- Група матэрыяльнага забеспячэння
- Рамонтна-аднаўленчы батальён
- Медыцынская рота
- Рота РХБ абароны
- Каменданцкі ўзвод
- Узвод снайпераў
- Пажарны ўзвод
Remove ads
Узбраенне і ваенная тэхніка

1-я танкавая брыгада — адзіная ва Узброеных Сілах Украіны, на ўзбраенні якой знаходзяцца мадэрнізаваныя ўкраінскія танкі Т-64БМ «Булат». Баявыя машыны аснашчаны высокадакладнай зброяй і сучаснымі кіраванымі ракетамі «Камбат», маюць магутныя рухавікі, сістэмы дынамічнай абароны і навядзення.
- Т-64БВ
- Т-64БМ «Булат»
- БМП-1
- 2С6 «Тунгуска»
Гісторыя назвы
18 лістапада 2015, у рамках агульнавайсковай рэформы, Указам Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі была зацверджана назва вайсковай часці — 1 асобная гвардзейская танкавая брыгада замест ранейшай назвы — 1 асобная гвардзейская танкавая Наўгародская ордэнаў Чырвонага Сцяга, Кутузава, Багдана Хмяльніцкага, Аляксандра Неўскага і Чырвонай Зоркі брыгада[5].
22 жніўня 2016, у рамках агульнавайсковай рэформы, чарговым указам прэзідэнт выключыў з ужывання гвардзейскае званне[6].
23 жніўня 2017, з мэтай аднаўлення гістарычных традыцый нацыянальнай арміі адносна назваў вайсковых часцей, з прычыны узорнага выканання пастаўленых задач, высокія паказчыкі ў баявой падрыхтоўцы і па нагоды 26-й гадавіны незалежнасці Украіны, брыгадзе было прысвоена ганаровае найменне «Северская». 24 жніўня 2017, на парадзе да Дня незалежнасці Украіны, брыгада атрымала баявы сцяг[7].
Remove ads
Кіраўніцтва
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads