10 Easy Pieces for Piano
альбом Збігнева Прайснера From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«10 про́стых п’ес для фартэпія́на» (польск.: 10 Łatwych Utworów Na Fortepian, англ.: 10 Easy Pieces for Piano) — альбом Збігнева Прайснера, які змяшчае 10 кампазіцый для фартэпіяна. Выканаўцам твораў выступіў польскі кампазітар, джазавы піяніст і музычны прадзюсар Лешак Можджар[2][3][4]. Альбом быў упершыню выдадзены ў 1999 годзе польскім лэйблам Pomaton EMI пад назвай «10 Łatwych Utworów Na Fortepian»[5], праз год EMI Classics зрабіла еўрапейскі рэліз альбома з англійскай назвай «10 Easy Pieces for Piano»[6].
Remove ads
Спіс кампазіцый
Remove ads
Крыніцы натхнення
Разважаючы пра крыніцы натхнення ў сваёй творчасці Прайснер адзначае: «Куды важней тое, з кім вы праводзіце час і што вас натхняе. Асабіста для мяне музыка не з’яўляецца крыніцай натхнення. Я цікаўлюся літаратурай, філасофіяй, жыццём, жывапісам, людзьмі. Мне давялося расці сярод народнай музыкі. Яна запамінальная, і з яе можна многае пачарпнуць. Але калі ты пішаш музыку, то ніколі не можаш сказаць скуль яна бярэцца»[7].
Натхненнем для «10 простых п’ес для фартэпіяна» паслужыла ўласная рэакцыя Прайснера на поспех «Рэквіема па маім сябры». «Мне вельмі падабаецца кантраснасць, і, стварыўшы музыку такога манументальнага маштабу, я хацеў зрабіць нешта простае. Да таго ж мне падабаецца фартэпіяна. І мне здаецца, што адной з форм музыкі, якая можа быць адначасова і простай, і складанай — з’яўляецца фартэпіяннае сола. Я вельмі люблю ўсю музыку, запісаную Кітам Джарэтам, асабліва славуты „Кёльнскі канцэрт“. Калі я слухаў яго ўпершыню шмат гадоў таму, гэта сталася выдатным досвед для мяне. Магчыма, менавіта гэта натхніла мяне на стварэнне нечага падобнага»[7][3].
Іншым натхненнем, паводле слоў Прайснера, было яго сяброўства з піяністам Лешакам Можджарам, выпускніком Гданьскай музычнай школы, які даваў класічныя канцэрты, выконваючы іх разам з выдатнымі польскімі джазавымі музыкантамі Томашам Станко і Збігневам Намыслоўскім, а таксама запісаў свае ўласныя інтэрпрэтацыі фартэпіянных п’ес Шапэна. «Я лічу яго вялікім талентам», — адзначае Прайснер. — «Я знаёмы з ім многія гады. Упершыню мы працавалі з ім разам над саўндтрэкам для фільма Луі Маля „Шкода“, пазней — над музыкай для дакументальнага тэлесерыялу BBC „People's Century“. Але штораз, даючы яму ноты, я адчуваў, што абмяжоўваю яго ў нечым, не даю яму паказаць, на што ён здольны. Таму ў гэтай працы я хацеў даць яму такую магчымасць, даць яму магчымасць расправіць крылы, што не так проста ў творах, напісаных для фартэпіяна з аркестрам. Складана патлумачыць у агульных рысах, які прастор для інтэрпрэтацый ён меў, бо кожная з п’ес падпарадкоўваецца ўласнай логіцы. Адзіная п’еса, дзе гэта відавочна — „Talking To Myself“. Тут проста вызначыць, дзе тэма, а дзе імправізацыі. Але так ці іначай, кожная з гэтых п’ес дала мне вялізны досвед: пачуць музыку, якая нарадзілася з нот, што я даў выканаўцу»[7].
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
