1670 (тэлесерыял)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
1670 — польскі камедыйны серыял у стылі мак’юментары, створаны рэжысёрамі Мацеем Бухвальдам і Кардзіянам Кандзелай. З'явіўся на платформе Netflix 13 снежня 2023 года. Серыял здымаўся пераважна ў этнаграфічным парку Музея народнай культуры ў Кальбушове[1]. Таксама некалькі сцэн былі створаны ў гістарычным комплексе праваслаўнай царквы ў Радружы[2]. Нягледзячы на час, у якім разгортваюцца падзеі серыяла, у ім ёсць адсылкі да сучаснасці.
Remove ads
Сюжэт
Дзеянне серыяла адбываецца ў 1670 годзе ў вёсцы Адамчыха[3]. Уладальнік вёскі Ян Павел Адамчэўскі марыць увайсці ў гісторыю Рэчы Паспалітай, але на шляху яго планаў паўстае шэрая рэчаіснасць[4].
У ролях[5]
- Бартламей Топа ў ролі Яна Паўла Адамчэўскага.
- Катажына Герман — Зоф'я, Жонка Яна.
- Марціна Бычкоўска — Анэля, дачка Яна і Зоф'і.
- Міхал Сікорскі — Якуб, малодшы сын Яна і Зоф'і, ксёнз.
- Міхал Баліцкі — Станіслаў, старэйшы сын Яна і Зоф'і.
- Анджэй Клак — Анджэй, сусед і вораг Яна.
- Дабрамір Дымецкі — Багдан, брат Зоф'і, гусар.
- Кірыл Петручук — Мацей, праваслаўны літвін, памочнік каваля, аб'ект прыхільнасці Анэлі.
Remove ads
Зноскі
- Krzysztof Kapica. Skansen w Kolbuszowej był miejscem wielu planów filmowych. To tu powstał hitowy serial „1670” (польск.). kolbuszowa.naszemiasto.pl (31 снежня 2023).
- Radruż w nowym hicie Netflixa „1670” (польск.). zlubaczowa.pl (15 снежня 2023).
- 1670 – Adamczycha z serialu Netflixa istnieje naprawdę (польск.) (18 снежня 2023).
- 1670 | Serial | 2023 (21 снежня 2023).
- Watch 1670 | Netflix Official Site (англ.). Праверана 26 снежня 2023.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads