20-ы літоўскі пяхотны полк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
20-ы пяхотны полк — полк лінейнай пяхоты, створаны загадам Напалеона летам 1812 года з рэкрутаў і добраахвотнікаў земляў былога Вялікага княства Літоўскага.
Гісторыя
Рэкруты ў 20-ы пяхотны полк набіраліся ў асноўным з Менскага і Гродзенскага дэпартаментаў. Цэнтрам фармавання палка быў Слонім. Полк узначаліў Адам Бішпінг, яго намеснікам быў Людвік Глазер (Ludwik Glazer) — маёр 15-га пп. Батальёны ўзначалілі Генрык Мільберг (Henryk Milberg) — капітан 1-га палка Надвісленскага Легіёна, Ануфры Валіцкі (Onufry Walicki) — паручнік 1-га палка Надвісленскага Легіёна, Ян Планчынскі (Jan Płączyński) — капітан 12-га пп.
У баях на тэрыторыі былога ВКЛ полк не ўдзельнічаў. У палку пачалася эпідэмія халеры. Полк адышоў у Варшаву, потым у Модлін.
Remove ads
Строй
Строй узору 1810 года, як у войску Герцагства Варшаўскага. Курткі гранатавыя, канты кармазінавыя, рабат белы. На рагатыўках ці ківерах над нумарной бляхай Арол з Пагоняй. У 1813 годзе, напэўна, Пагоня.
Сцягі палкавыя
Не захаваліся. У Варшаве захоўваюцца чырвона-блакітныя сцягі з Арлом без нумара палка з часоў 1812 года. Напэўна, сярод іх ёсць сцягі палкоў, сфарміраваных на тэрыторыі былога ВКЛ.
Артэфакты з музеяў і прыватных калекцый
- Варшава: захоўваецца рагатыўка падафіцэра музыкантаў роты вальціжэраў[1]. Бляха з белага металу, музыканты з лічбай 20. Над ёй белы галун падафіцэра. На разетках лузгі дудка вальціжэра.
У прыватных калекцыях знаходзяцца гузікі гэтага палка вялікія і малыя. Гузікі латунныя, выпуклыя, з падвойным кантам, ножка пляскатая свідраваная. На гузіку лічба 20 у лаўрах.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads