Тупак Шакур

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тупак Шакур
Remove ads

Тупак Амару Шакур (англ.: Tupac Amaru Shakur, які выступаў таксама пад псеўданімамі MC New York, 2Pac і Makaveli; пры нараджэнні Лесэйн Пэрыш Крукс, англ.: Lesane Parish Crooks; 16 чэрвеня 1971(1971-06-16)[3][4][…], Усходні Гарлем[d], Манхэтэн, Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк, ЗША[7]13 верасня 1996(1996-09-13)[3][4][…], Лас-Вегас, Невада[5]) — амерыканскі рэпер, кінаакцёр і грамадскі дзеяч. Шакур прадаў больш за 75 мільёнаў асобнікаў альбомаў па ўсім свеце (з іх 50 — у ЗША), што робіць яго адным з самых прадаваных выканаўцаў у свеце. Часопіс Rolling Stone паставіў яго на 86 месца ў спісе найвялікшых выканаўцаў усіх часоў.

Хуткія факты Тупак Шакур, Асноўная інфармацыя ...

Пераважная большасць песень Тупака апавядаюць пра цяжкае жыццё ў гета, гвалт, беднасць, расізм, праблемы тагачаснага грамадства і канфлікты з іншымі рэп-выканаўцамі. Грамадская дзейнасць Тупака была накіравана на абарону палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і расавай роўнасці, а яго раннія запісы — пра гвалт, праблемы наркаманіі і алкагалізму, канфлікты з законам.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 16 чэрвеня 1971 года ў Нью-Ёрку. Пры нараджэнні атрымаў імя Лісейн Пэрыш Крукс, аднак праз год, па патрабаванні цёткі, бацькі змянілі яму імя на Тупак Шакур, назваўшы яго ў гонар паўднёваамерыканскага рэвалюцыянера XVIII стагоддзя Тупака Амару II.

Да таго часу, як Тупак паступіў у пачатковую школу, сям’я змяніла 18 месцаў пражывання.

У 1984 годзе яго сям’я пераехала з Нью-Ёрка ў Балтымар (штат Мэрыленд). Жывучы ў Балтымары, Шакур вучыўся ў восьмым класе сярэдняй школы Роланд Парк, а затым — у дзявятым класе сярэдняй школы Пола Лоўрэнса Данбара. У дзясятым класе перавёўся ў Балтымарскую школу мастацтваў, дзе вывучаў акцёрскае майстэрства, паэзію, джаз і балет. Ён гуляў у п’есах Шэкспіра, а таксама выканаў ролю Мышынага караля ў балеце П. І. Чайкоўскага «Шчаўкунок». Там Тупак пасябраваў з Джадай Пінкет, якая стала музай некаторых яго вершаў («Джада» і «Слёзы ў вачах Купідона»). Яны заставаліся блізкімі сябрамі да самай смерці Шакура.

У 1988 годзе Тупак кінуў школу і пераехаў у Марын-Сіці (штат Каліфорнія), бедны раён у раёне заліва Сан-Францыска. У суседнім Мілі-Вэлі ён вучыўся ў старэйшай школе Тамалпаіс, дзе граў у некалькіх тэатральных пастаноўках. Cярэднюю школу не скончыў, але пазней атрымаў сертыфікат GED аб сярэдняй адукацыі.

7 верасня 1996 года машыну, у якой быў Шакур, абстралялі невядомыя. Памёр 13 верасня 1996 года ў Лас-Вегасе (штат Невада, ЗША). Забойцы так і не былі знойдзеныя. Першы рэпер, якому паставілі помнік.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads