537-ы партызанскі полк

Партызанскі полк на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

537-ы партызанскі полксавецкае партызанскае падраздзяленне, створанае ў кастрычніку 1943 года на базе 537-га атрада[1]. Дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Кіраўскага, Клічаўскага, Быхаўскага, Бабруйскага, Асіповіцкага, Рагачоўскага раёнаў. 27 чэрвеня 1944 года полк (1302 партызаны, 3 батальёны) злучыўся з Чырвонай Арміяй.

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...
Remove ads

Камандаванне

Камандзір

Камісар

  • Ф. Ф. Дабравольскі

Начальнікі штаба

  • А. А. Вязельшчакаў;
  • М. Н. Дрозд (загінуў);
  • М. А. Леў.

Гісторыя

Партызаны самастойна і з іншымі атрадамі разбілі нямецкія апорныя пункты, у тым ліку ў вёсках Усохі (люты 1943) Клічаўскага, Жылічы, Любонічы і Падсёлы (сакавік 1943), Стаўпішча (красавік 1944) Кіраўскага раёнаў. У чэрвені 1942 года атрад у складзе Клічаўскага аператыўнага цэнтра 22 дні вёў баі за прарыў блакады і выхад з акружэння. Партызаны праводзілі аперацыі на камунікацыях праціўніка. У жніўні 1943 і чэрвені 1944 гадоў падарвалі 1,1 тысячу рэек. У чэрвені 1944 разам з 538-м атрадам зрабілі налёт на нямецкія апорныя пункты ў вёсках Выжары і Віленка, знішчылі штаб батальёна 134-й нямецкай пехотнай дывізіі, радыёвузел, 7 аўтамашын.

Зноскі

  1. у красавіку 1942 года з падпольных груп Кіраўскага раёна быў створаны Кіраўскі атрад, які ў чэрвені ўвайшоў у Клічаўскі аператыўны цэнтр як 537-ы атрад

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads