9-я партызанская брыгада імя С. М. Кірава
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
9-я партызанская брыгада імя С. М. Кірава — партызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1944 года на базе 539-га атрада, арганізаванага ў кастрычніку 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Кіраўскага раёна. 27 чэрвеня 1944 года брыгада (831 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камісару 102-га атрада брыгады У. А. Парахневічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Remove ads
Склад
- 539-ы атрад;
- 101-ы атрад;
- 102-і атрад.
Камандаванне
Камандзір
Камісар
- І. М. Пруднікаў
Начальнік штаба
- П. С. Царапкін
Гісторыя
Партызаны ў жніўні 1943 года ў раёне станцыі Рагачоў і ў чэрвені 1944 года ў раёне станцыі Латва ўдзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна». У кастрычніку 1943 года каля станцыі Чырвоны Бераг пусцілі пад адхон 4 эшалоны. У маі 1944 разбілі 13 аўтамашын, разбурылі 11 мастоў, 3,5 км палявой тэлеграфнай лініі. У чэрвені 1944 года вялі баі з ворагам, які адступаў уздоўж шашы Магілёў — Бабруйск.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads