Сцэны ля мора

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сцэны ля мора (A Scene At The Sea, あの夏、いちばん静かな海) — фільм рэжысёра Такесі Кітана (Японія, 1991)

Хуткія факты Сцэны ля мора, Жанры ...
Remove ads

Сюжэт

У час працы глуханямы прыбіральнік Шыгару знаходзіць паламаную дошку для віндсерфінгу. Ён рамантуе яе і разам з сяброўкай ідзе на пляж, дзе спрабуе катацца. Спачатку ў яго не атрымліваецца нават узняцца на дошку, іншыя спартмены пацяшаюцца, гледзячы на яго. Шыгару пачынае хадзіць на пляж штодня. Аднойчы ў час катання ягоная дошка ламаецца. Шыгару купляе другую дошку, траціць на гэта ўвесь заробак. Гледзячы на ўпартасць Шыгару, спартсмены пачынаюць паважаць яго. Уладальнік крамы, дзе Шыгару набыў дошку, аднойчы прапануе яму ўдзельнічаць у спаборніцтве па віндсерфінгу. Шыгару разам з сяброўкай едзе на спаборніцтва, аднак не выступае на ім. Тым часам ён ужо робіць пэўныя поспехі ў любым занятку. Увесь час праводзіць на пляжы, закідвае працу. На другім спаборніцтве яго адзначаюць кубкам. Пасля гэтага, ён у непагадзь ідзе на пляж і не вяртаецца.

Remove ads

Акцёры

  • Шыгару — Клод Мэкі
  • Ягоная сяброўка — Хірока Ашыма

Здымачная група

  • Рэжысёр, сцэнарыст — Такесі Кітана
  • Прадзюсар — Масаюкі Моры
  • Кампазітар — Дзё Хісаісі

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads