Agram 2000

From Wikipedia, the free encyclopedia

Agram 2000
Remove ads

Agram 2000 — харвацкі пісталет-кулямёт.

Хуткія факты Апісанне, Тып: ...

Выпускаўся ў асабістай фірме ў адным з харвацкіх гарадоў, і ніколі ні стаяла на ўзбраенні якіх-небудзь войск ці спецслужбаў. Характэрная асаблівасць гэтага пісталета-кулямёта — «інтэграваны» глушыцель. Для гэтага ў ствале зроблена некалькі груп адтулін, праз якія парахавыя газы трапляюць у расшыральную камеру глушыцеля. Калі пісталет-кулямёт выкарыстоўваюць без глушыцеля, то гэтыя адтуліны закрываюцца спецыяльнай муфтай. Асноўныя карыстальнікі Аграма — крымінальныя элементы

Гэтай зброяй была забіта Г. Старавойтава.

Remove ads

Апісанне

Першыя ўзоры былі створаны ў 1992 годзе Іванам Вугрэкам, у далейшым у зыходную канструкцыю былі ўнесены некаторыя змены. Пісталет-кулямёт прызначаўся для схаванага нашэння пры выкананні партызанскіх аперацый падчас харвацка-югаслаўскай вайны.

Зброя дастаткова простая і тэхналагічная ў вытворчасці. Аўтаматыка працуе за кошт выкарыстання энергіі аддачы вольнай засаўкі. Ствольная скрынка выканана са сталёвай трубы, у перадняй часткі якой зроблены 18 вентыляцыйных адтулін для астуджэння ствала. Ударна-спускавы механізм куркавага тыпу, стральба вядзецца з пярэдняга шаптала. Сцяжковы засцерагальнік-перакладчык размешчаны з левага боку ствольнай скрынкі. Ствол утрымліваецца ў ствольнай скрынцы пры дапамозе ўкладыша. На дульнай частцы ствала маецца шэсць груп па чатыры адтуліны ў кожнай групе для зніжэння ціску парахавых газаў пры стральбе з глушыцелем. Без выкарыстання глушыцеля адтуліны зачыняе накручаная на ствол трубка-кажух. Прыцэл адкрыты, уключае мушку і перакідны цалік з адзнакамі 50 і 150 метраў. Прыклад адсутнічае, яго функцыі збольшага выконвае раменная пятля, прымацаваная да задняй часткі ствольнай скрынкі.

Remove ads

Тэхнічныя характарыстыкі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads