BGN/PCGN раманізацыя беларускай мовы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

BGN/PCGN раманізацыя беларускай мовы — сістэма раманізацыі (запісу лацінскім пісьмом) беларускага кірылічнага тэксту, распрацаваная супольна ў Радзе па геаграфічных назвах ЗША (BGN, United States Board on Geographic Names) і ў Пастаянным камітэце па геаграфічных назвах для брытанскага афіцыйнага выкарыстання (PCGN, Permanent Committee on Geographical Names for British Official Use).

Гэтая раманізацыя для беларускай мовы — частка шырэйшага збору сістэм раманізацыі BGN/PCGN, які ўлучае метады для 29 розных моваў. Частка, якая тычыцца беларускай мовы, была супольна ўхвалена гэтымі арганізацыямі ў сваім сённяшнім выглядзе ў 1979. Мяркуецца, што сістэма BGN/PCGN адносна прасцейшая ў вымаўленні і інтуіцыйна лепей зразумелая для англамоўнага чытача, чым іншыя сістэмы раманізацыі. Сістэма выкарыстоўваецца ў англамоўнай картаграфічнай і падобнай прадукцыі (напр., геаграфічныя базы дадзеных).

У гэтай сістэме ўжываюцца толькі базавы лацінскі алфавіт (няпоўны) і знакі пунктуацыі. Ніякія дыякрытычныя знакі ці незвычайныя літары не патрабуюцца, хоць існуе неабавязковае правіла ўжывання знаку інтэрпункцыі «·» дзеля пазбягання неадназначнасцяў.

BGN/PCGN раманізацыя беларускай мовы (1979)

Больш інфармацыі Беларуская літара, Раманізацыя ...
Remove ads

Літаратура

  • United States Board on Geographic Names Foreign Names Committee Staff, 1994. Romanization Systems and Roman-Script Spelling Conventions, p. 23.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads