Back to December (песня Тэйлар Свіфт)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Back to December» (бел. «Назад у снежань») — другі сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт у падтрымку яе трэцяга студыйнага альбома «Speak Now», выпушчаны 15 ноября 2010 пад лэйблам Big Machine. Песня была напісана самой спявачкай, а саспрадзюсарам стаў Натан Чэпман. Сінгл увайшоў у дзесятку лепшых хітоў у Канадзе, дзе мае залаты статус, і ЗША, дзе стаў двойчы плацінавым.
Remove ads
Інфармацыя
«Back to December», як і ўсе 14 трэкаў з альбома «Speak Now», Тэйлар Свіфт напісала самастойна. Яна таксама стала сапрадзюсарам разам з Натанам Чэпманам. Першапачаткова песня з’яўлялася прома-сінглам, але 15 лістапада 2010 афіцыйна выйшла як другі сінгл у падтрымку альбома[1]. Кампазіцыя прысвечана аднаму з каханых Тэйлар — акцёру Тэйлару Лотнеру, вядомаму по сазе Змярканне[2][3].
Песня атрымала станоўчыя водгукі музычнай крытыкі і інтэрнэт-выданняў: "Rolling Stone"[4], Slant Magazine[5], "Roughstock"[6], "The Oxonian Review"[7], "New York Post"[8], Sputnikmusic[9], Engine 145[10], Country Universe[11].
Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:
| "Back to December" — першы раз, калі я прашу прабачэння ў каго-небудзь з дапамогай песні. Чалавек, пра якога я напісала яе, заслугоўвае гэта. Песня аб тым, хто быў неверагодным са мной, проста ідэальным для мяне ў адносінах, а я была вельмі бяспечная ў дачыненні да яго, так што гэта словы, якія я б сказала яму. Ён заслугоўвае, каб пачуць іх. Ты вучышся таму, як весці сябе з людзьмі ў адносінах, і часам ты робіш гэта занадта позна. Калі казаць пра мяне, то я праматваю ўсё ў галаве зноў і зноў, думаючы пра тое, што магло адбыцца па-іншаму. Гэтая песня выказвае шкадаванне. Часам кожны твой голас у галаве крычыць: "Табе трэба папрасіць прабачэння. Ты паставілася да гэтага дрэнна. Ты зрабіла камусьці балюча". |
У галоўным хіт-парадзе Амерыкі сінгл увайшоў у топ-10, апынуўшыся на 6 месцы. У кантры-чарце Hot Country Songs пікам псені стала 3 прыступка. У Аўстарліі кампазіцыя дайшла да 26 пазіцыі, а ў Новай Зеландыі — 24.
У выніковым гадавым кантры-чарце Hot Country Songs 2011 года песня апынулася на месцы № 38[12] і дасягнула пазіцыі № 74 у мультыжанравым амерыканскім хіт-парадзе Bilboard Hot 100. Гэта адзіная песня з альбома «Speak Now», якая ўвайшла ў выніковы гадавы чарт таго года[13]. Да лістапада 2014 года наклад «Back to December» дасягнуў 1,9 мільёнаў копій у ЗША[14] і каля 40 тысяч — у Канадзе.
Кліп быў зняты ў снежні 2010 года і выпушчаны 3 студзеня 2011 года. Рэжысёрам выступіў Ёан Лімойн.
Патаемнае пасланне — «Tay» (бел. «Тэй» — вытворная форма імя "Тэйлар").
Remove ads
Версіі
- "Back to December" – 4:54
- Амерыканская акустычная лічбавая дыстрыбуцыя[18]
- "Back to December" (Акустычная версія) – 4:52
Чарты
Штотыднёвыя чарты
Выніковыя гадавыя чарты
Зноскі
- R&R :: Going For Adds :: CHR/Country(недаступная спасылка). Radio & Records (15 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы March 16, 2012. Праверана December 15, 2010.
- Kickham, Dylan. Taylor Lautner confirms Taylor Swift's 'Back to December' is about him. Entertainment Weekly (9 жніўня 2016). Праверана August 9, 2016.
- Taylor Swift apologizes (to Taylor Lautner?) in 'Back to December'. Entertainment Weekly (12 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 7 December 2010. Праверана 26 лістапада 2010.
- Sheffield, Rob (October 26, 2010). Taylor Swift Speak Now (2010). Rolling Stone. Архівавана з арыгінала 2 December 2010. Праверана November 26, 2010.
- Jonathan Keefe. Taylor Swift Speak Now. Slant Magazine (25 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 October 2010. Праверана 26 лістапада 2010.
- Bobby Peacock. Taylor Swift - "Back To December Single(недаступная спасылка). Roughstock (16 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2010. Праверана 26 лістапада 2010.
- Rahul Prabhakar. Taylor Swift Needs a Gap Year. The Oxonian Review (1 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 6 Лістапада 2010. Праверана 26 лістапада 2010.
- Brockington, Ryan (October 12, 2010). Listen to Taylor Swift's big girl single 'Back to December'. New York Post. Архівавана з арыгінала 18 снежня 2010. Праверана December 9, 2010.
- Klapper, Rudy (February 25, 2010). Taylor Swift Speak Now (staf review). Sputnikmusic. Архівавана з арыгінала 30 October 2010. Праверана November 26, 2010.
- Stephen M. Deusner. Taylor Swift – 'Back To December'(недаступная спасылка). Engine 145.com (29 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2014. Праверана 9 снежня 2010.
- Coyne, Kevin John (November 11, 2010). Single Review: Taylor Swift, "Back to December". Country Universe. Архівавана з арыгінала 26 Сьнежня 2010. Праверана December 9, 2010.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|archivedate=(даведка) - Best of 2011: Country Songs. Billboard. Prometheus Global Media (2011). Праверана December 10, 2011.
- Best of 2011: Hot 100 Songs. Billboard. Prometheus Global Media (2011). Праверана 9 снежня 2011.
- Trust, Gary. Ask Billboard: All-Taylor Swift Edition. Billboard. Prometheus Global Media (11 лістапада 2014). Праверана November 11, 2014.
- Back to December – Single. iTunes Store. Праверана July 21, 2011.
- Back To December. Amazon.com. Праверана July 22, 2011.
- Taylor Swift - Back to December - Single(недаступная спасылка). iTunes Store. Apple Inc. Архівавана з першакрыніцы October 15, 2010. Праверана December 15, 2010.
- iTunes - Music - Back to December (Acoustic Version) - Single by Taylor Swift. Itunes.apple.com (8 лістапада 2011). Праверана 28 лістапада 2011.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

