C/2023 A3 (Цзыцзіньшань — ATLAS)

камета From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

C/2023 A3 (Цзыцзіньшань — ATLAS)камета з воблака Оарта, выяўленая абсерваторыяй Цзыцзіньшань у Кітаі 9 студзеня 2023 года і незалежна знойдзеная паўднёваафрыканскім апаратам ATLAS 22 лютага 2023 года. Камета рухаецца па слаба-гіпербалічнай арбіце[1] (гэта азначае, што яна, хутчэй за ўсё, праляціць праз Сонечную сістэму толькі адзін раз).

Хуткія факты Адкрыццё, Першаадкрывальнік: ...

Свой перыгелій яна прайшла 27 верасня 2024 года[2] на адлегласці каля 0,39 а. е. (каля 58 млн км) ад Сонца, а максімальна зблізілася з Зямлёй 12 кастрычніка 2024 года (на адлегласць каля 0,47 а. е., каля 70,6 млн км)[3]. У сярэдзіне кастрычніка 2024 года камета стала дастаткова яскравай для назірання няўзброеным вокам[4][5].

Remove ads

Галерэя

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads