Васілёк раскідзісты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васілёк раскідзісты[1] (Centaurea diffusa) — від кветкавых травяністых лугавых раслін роду Васілёк (Centaurea) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
![]() | ||||||||||
Двухгадовая расліна, шаравата-зялёная, шурпатая, больш-менш павуціністая. Сцёблы вышынёй 15—20 см, прамастаячыя, да аснавання разгалінаваныя. Прыкаранёвыя і ніжнія сцябловыя лісце чарашковае, двойчы пёрыстарассечанае, на вузкалінейныя, суцэльныя, завостраныя долі. Верхнія лісці сядзячыя, суцэльныя. Кошыкі адзінкавыя, на канцах шматлікіх галінак рознай даўжыні, утвараюць разгалістыя, мяцёлкавыя суквецці. Кветкі ад бледна-ружовых да бялёсых або белых. Плады — сямянкі, бураватыя са злёгку прыкметным чубком або без яго. Цвіце ў ліпені—верасні. Плады спеюць у жніўні—кастрычніку.
Remove ads
Экалогія
Расце на стэпавых участках, камяністых схілах, прыморскіх пясках. Пустазелле.
Распаўсюджанне
Галарктычны стэпавы від. Сустракаецца ва Украіне ва ўсіх раёнах, акрамя паўночных, у Беларусі.
Выкарыстанне
Добры меданос. Вельмі засухаўстойлівая расліна. Чым гарачэй і сушэй лета, тым больш нектаравыдзяленне. Мёд светлы, празрысты, з тонкім водарам, але гаркаваты на смак у першыя два—тры тыдні.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 34. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads