Cyruĺnia Svietu

From Wikipedia, the free encyclopedia

Cyruĺnia Svietu
Remove ads

Cyruĺnia Svietu – дэбютны студыйны самотнік беларускага гурта інтэлігентнага року Bristeil, выдадзеным 26 мая 2014 года.[5][6] Першы яго трэк «Heta Mahčyma» быў выпушчаны як сінгл 2 снежня 2013 года.[7][8] Усе чатыры спева былі напісаны Алегам Вялем на беларускай мове.

Хуткія факты EP Bristeil, Дата выпуску ...
Remove ads

Перадумовы і выпуск

На сваім трэцім выступленні на штогадовым фестывалі «Акустыка вясны», якое адбылося 1 сакавіка 2013 года, гурт Hair Peace Salon даў паслухаць са сцэны свой свежы матэрыял, які пазней будзе афіцыйна выдадзены на самотніку Cyruĺnia Svietu пад знакам аўтарскага права Bristeil: новую песню на беларускай мове «Nieba Abraz» і хіт амерыканскай спявачкі Ланы Дэль Рэй «Video Games  (руск.)» (апошні з іх будзе на самой справе пераспяваны і стане адзінай кавер-версіяй папулярнага спева на беларускай мове).[9][10][11][12][13][14][15][16][17] Спеў «Nieba Abraz» таксама будзе выкананы Hair Peace Salon ужывую зноў 31 сакавіка 2013 года падчас сумеснага канцэрта з гуртам Clover Club ў мінскім клубе «TNT».[18][19][20][21][22][23][24][25]

Першая песня новага музычнага праекта Алегам Вяля[26][27] «Heta Mahčyma» была прадстаўлена на Еўрапейскім радыё для Беларусі 2 снежня 2013 года.[7][8] Гэта стала дэбютнай працай яго новага гурта Bristeil.[28][29][30][31] Самотнік цалкам будзе выдадзены праз лічбавыя платформы праз палову года.[6][32][33][34][35][36] Франтмен Bristeil Алег Вяль апавёў пра гэты EP ў каментары да выпуску на афіцыйным сайце калектыву, што:

« «Cyruĺnia Svietu» – трыб’ют Hair Peace Salon, таму што ўсе ідэі наконт музыкі і лірыкі на гэтым запісу прыйшлі з часоў Hair Peace Salon.[37] »

Дзве з чатырох кампазіцый на гэтым самотніку зяўляюцца беларускамоўнымі кавер-версіямі: «Videa Huĺni» на хіт Ланы Дель Рэй «Video Games», «Pa-za Časam» на песню «Out Of Time» Hair Peace Salon з альбома Gentleman.[38]

Remove ads

Прыём крытыкаў

Рэліз атрымаў у асноўным станоўчае асвятленне ў прэсе. Гэты EP зяўляецца прыкметай заканчэння аднаго і нараджэння іншага этапа ў музыцы, адзначаў Ілля Маліноўскі з музычнага партала experty.by у сваім артыкуле.[39] Сяргей Будкін, рэдактар Тузін Гітоў, у сваім аглядзе самотніка апісаў гэты рэліз, як:

« Прыемная музыка, ненапружная, жывая, інтэлігентная... Выдатны і годны дэбют, варты найвышэйшай адзнакі.[1] »

Першы EP дапамог гурту атрымаць намінацыю ў катэгорыі «Адкрыццё года» ад найбуйнейшага беларускага музычнага партала Тузін Гітоў і прыняць удзел у шоу ўзнагарод «Героі года – 2014», што адбылося 12 снежня 2014 года.[40][41][42][43][44][45][40]

Remove ads

Пацешныя факты

EP быў выпушчаны ў той час, калі група насіла назву «Брыстоль» (англ.: Bristol) да свайго перайменавання ў Bristeil у верасні 2014 года.[46]

Спіс кампазіцый

Музыка і словы песень Алега Вяля.[37]

Больш інфармацыі №, Назва ...
Remove ads

Удзельнікі

Bristeil:

Вытворчасць:

  • Павел Сініла, студыя «Еverest Studio» – звядзенне, мастэрынг.
  • Алена Раманенка – аўтар фатаграфіі з вокладкі.
  • Анастасія Тарачанка – афармленне, дызайн вокладкі.

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads