Drupal-клуб
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Супольнасць opensource-актывістаў, якая сумесна вывучае і распаўсюджвае адкрытую свабодную сістэму кіравання змесцівам Drupal. Пачатак дзейнасці клуба — 13 кастрычніка 2011 года на базе Маладзёжнай арганізацыі «Фаланстэр».[1][2][3][4]

Прынцыпы і бачанне клуба
Асноўная мэта — гэта пашырэнне выкарыстання адкрытых сістэм у беларускім інтэрнэце з акцэнтам на CMS Drupal, таксама вывучэнне сістэмы Linux [5]. Удзельнікі клуба прытрымліваюцца прынцыпа дзеякратыі. Важным у дзейнасці клуба з’яўляецца сацыяльная ангажаванасць яе ўдзельнікаў.
Праекты
Падчас дзейнасці клуб рэалізоўвае розныя праекты.

Сустрэчы клуба
Дзейнасць складаецца з рэгулярных сустрэч і накіравана на лінгвістаў, вэб-распрацоўшчыкаў, хактывістаў. Падчас сустрэч раскрываюцца тэарэтычныя і практычныя пытанні вывучэння Drupal.[6][7]
Drupal-злёт
Штогадовае мерапрыемства клуба для абмену досведам паміж друпалерамі Беларусі і свету:
- Першы Drupal-злёт Архівавана 5 кастрычніка 2012. прайшоў 26 лістапада 2011 года. Падымаліся ў асноўным тэхнічныя тэмы [8].
- Другі Drupal-злёт Архівавана 7 лютага 2013. адбыўся 15-16 снежня 2012 года. Тэмы былі пашыраны на іншыя open-source тэматыкі: свабодныя ліцэнзіі, вікіпедыю і інш.[9][10]

Глабальныя дні вывучэння Drupal
Клуб далучыўся да ўдзелу ў сусветных днях вывучэння Drupal, падчас якіх праводзіць лекцыі, дэманстрацыі, публічныя трэнінгі і рэалізацыі сацыяльных праектаў на гэтай платформе.[11][12]. 15 лістапада 2013 года быў праведзены Drupal-дзень для шкаляроў.[13][14]
Remove ads
Пераклад
Таксама ўдзельнікі клуба ўвесну 2012 года праводзілі код-спрынт па перакладу ядра Drupal на беларускую мову.[15][16]
Іншая актыўнаць
Асабліва фанатычнымі ўдзельнікамі клуба ў Мінску было намалявана самае буйное Drupal-графіці ў свеце, запісана песня і відыёкліп [17].
Зноскі
- Открытие третьего сезона в Drupal-клубе(недаступная спасылка)
- Drupal-клуб открывает вторую сессию 2 мая Архівавана 11 сакавіка 2013.
- Guest Post: Building a Drupal Community in Belarus Part I Архівавана 23 кастрычніка 2013.
- Як змяніць свет з дапамогай Drupal і іншых адкрытых сістэм Архівавана 27 студзеня 2013.
- Першая сустрэча клуба Архівавана 24 кастрычніка 2012.
- Яшчэ пра адкрыццё клуба(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2013. Праверана 14 чэрвеня 2013.
- Абвестка пра першы Drupal-злёт Архівавана 18 лютага 2013.
- Першы Друпал Дзень Архівавана 14 мая 2013.
- Другі Друпал Дзень Архівавана 18 лютага 2013.
- Drupal-день. Следующее поколение Архівавана 23 лістапада 2013.
- Абвестка на конкурс Drupal.org(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2012. Праверана 14 чэрвеня 2013.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads