Electronic Entertainment Expo
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Electronic Entertainment Expo (бел.: Выстаўка электронных забаў, скар. E³ ці E3) (з 2006 па 2008 год — E³ Media and Business Summit) — былая выстаўка-шоу індустрыі відэагульняў. Праводзілася з 1995 па 2021 год пераважна ў Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія, ЗША. E3 лічылася найбуйнейшай ў свеце выстаўкай відэагульняў, на ёй распрацоўшчыкі гульняў, выдаўцы, вытворцы праграмнага і апаратнага забеспячэння прадстаўлялі новыя відэагульні, гульнявыя прыстаўкі, камп’ютарную электроніку і аксэсуары.
- Гэты артыкул — пра выстаўку відэагульняў. Пра эліптычныя галактыкі E3, гл. артыкул Паслядоўнасць Хабла.
У першую чаргу E³ была выстаўкай для журналістаў і аматараў гульняў, у адрозненне ад прафесійнай Канферэнцыі распрацоўшчыкаў гульняў (англ.: Game Developers Conference, GDC), якая штогод праходзіць у маі ў Сан-Хасэ, Каліфорнія.
Па завяршэнні кожнай выстаўкі якасць прадстаўленых прадуктаў ацэньвалася незалежнай камісіяй, якая раздавала ўзнагароды Game Critics Awards. Узнагароджваліся лепшыя ідэі, гульні, прэзентацыі і гульнявая электроніка, а таксама называліся прэзентацыі і прадукты, які найбольш расчаравалі наведвальнікаў выстаўкі.
Remove ads
Гісторыя
E3 праводзілася з 1995 года Асацыяцыяй забаўляльнага праграмнага забеспячэння (англ.: Entertainment Software Association, ESA) штогод у маі-чэрвені ў Выставачным цэнтры Лос-Анджэлеса (англ.: Los Angeles Convention Center, LACC). У канцы 1990-х выстаўка двойчы праводзілася ў Атланце, але мела там меншы поспех і «вярнулася» ў Лос-Анджэлес.
У 2006 годзе заснавальнік E3 вырашыў змяніць фармат выстаўкі і ператварыць велізарнае шоу, якое наведвалі дзясяткамі тысяч людзей, у закрытую канферэнцыю для выбраных прадстаўнікоў прэсы[2]. Аднак у 2009 годзе выстаўка вярнулася да ранейшага фармату. У 2010 годзе выстаўка зноў прайшла ў Выставачным цэнтры Лос-Анджэлеса. У 2011 годзе яна праводзілася 6—9 чэрвеня там жа[3]. У 2012 — з 4 па 7 чэрвеня таксама ў Лос-Анджэлесе. Адносна планаў правядзення выстаўкі ў 2013 годзе прэзідэнт ESA Майкл Галахер у інтэрв’ю Los Angeles Times 4 чэрвеня 2012 сказаў[4]:
«Мы яшчэ вядзём перамовы з горадам Лос-Анджэлесам, але маецца шэраг пытанняў, якія неабходна вырашыць. Калі вырашыць іх нам не атрымаецца, мы мяркуем перабрацца куды-небудзь яшчэ».Арыгінальны тэкст (англ.)"We're still in discussions with the city of Los Angeles, but we have a number of issues that still need to be resolved. If we can't resolve them, we are preparing to go elsewhere."
З 2013 года выстаўка праводзілася ў Выставачным цэнтры Лос-Анджэлеса.
У 2020 годзе мерапрыемства было адменена з-за пандэміі COVID-19. У 2021 годзе E3 правялі анлайн, выстаўка атрымала змешаныя водгукі з крытыкай афіцыйнай мабільнай праграмы і прэзентацый. У 2022 годзе мерапрыемства таксама было адменена з-за пандэміі.
У сакавіку 2023 года было абвешчана, што выстаўка не будзе праводзіцца ў 2023 годзе з-за адсутнасці дастатковай цікавасці да яе ў вялікіх вытворцаў відэагульняў, такіх як Xbox, Nintendo, PlayStation і Ubisoft.
У снежні 2023 года Асацыяцыя забаўляльнага праграмнага забеспячэння паведаміла, што мерапрыемства больш не будзе праводзіцца ўвогуле. У якасці адной з прычынаў называўся рост правядзення вытворцамі відэагульняў уласных канференцый.
Remove ads
Даты правядзення выстаўкі
- E3 1995, 11—13 мая (Лос-Анджэлес)
- E3 1996, 16—18 мая (Лос-Анджэлес)
- E3 1997, 19—21 чэрвеня (Атланта)
- E3 1998, 28—30 мая (Атланта)
- E3 1999, 13—15 мая (Лос-Анджэлес)
- E3 2000, 11—13 мая (Лос-Анджэлес)
- E3 2001, 17—19 мая (Лос-Анджэлес)
- E3 2002, 22—24 мая (Лос-Анджэлес)
- E3 2003, 14—16 мая (Лос-Анджэлес)
- E3 2004, 12—14 мая (Лос-Анджэлес)
- E3 2005, 18—20 мая (Лос-Анджэлес)
- E3 2006, 10—12 мая (Лос-Анджэлес)
- E3 2007, 11—13 ліпеня (Санта-Моніка, у фармаце Media and Business Summit)
- E3 2008, 15—17 ліпеня (Санта-Моніка, у фармаце Media and Business Summit)
- E3 2009, 2—4 чэрвеня (Маямі)
- E3 2010, 15—17 чэрвеня (Лос-Анджэлес)
- E3 2011, 7-9 чэрвеня (Лос-Анджэлес)
- E3 2012, 5—7 чэрвеня (Лос-Анджэлес)
- E3 2013, 10—13 чэрвеня (Лос-Анджэлес)
- E3 2014, 9—12 чэрвеня (Лос-Анджэлес)
- E3 2015, 16—18 чэрвеня (Лос-Анджэлес)
- E3 2016, 12—14 чэрвеня (Лос-Анджэлес)
- E3 2017, 13—15 чэрвеня (Лос-Анджэлес)
- E3 2018, 9—12 чэрвеня (Лос-Анджэлес)
- E3 2019, 11—13 чэрвеня (Лос-Анджэлес)
- E3 2020, адменена
- E3 2021, 12—15 чэрвеня (Лос-Анджэлес)
- E3 2022, адменена[5]
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads