Fuchs (БТР)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Fuchs (БТР)
Remove ads

TPz 1 Fuchsнямецкі бронетранспарцёр, выраблены кампаніяй Rheinmetall AG. Прыняты на ўзбраенне ў 1979 годзе.

Хуткія факты Бітва, Краіна паходжання ...
Remove ads

Апісанне

Зварны сталёвы корпус забяспечвае абарону ад куль і аскепкаў артылерыйскіх снарадаў. Уваход і выхад з дэсантнага аддзялення на 10 чалавек ажыццяўляецца праз двухстворкавыя дзверы ў кармавым бронелісце. Маторна-трансмісійнае аддзяленне ў сярэдняй частцы корпуса аддзелена ад астатніх супрацьпажарнымі перагародкамі. Сілавая ўстаноўка складаецца з 8-цыліндравага V-вобразнага дызельнага рухавіка вадкаснага астуджэння ОМ 402 A магутнасцю 320 к. с. Колавая формула 6 × 6. Падвеска балансірная, спружынная, з гідраамартызатарамі. Рух на плаву ажыццяўляецца з дапамогай двух вяслярных вінтоў. Узбраенне ўключае 20-мм аўтаматычную гармату або 7,62-мм кулямёт.

Remove ads

Варыянты і мадыфікацыі

На базе БТР створана вялікая колькасць спецыяльных машын (камандна-штабная, медыцынская, машына сувязі, рухомая РЛС, мінны загараджальнік, зенітная самаходная ўстаноўка, машына ядзернай, радыяцыйнай і хімічнай разведкі і іншыя). Для экспарту прапануецца вялікі выбар варыянтаў машыны, уключаючы знішчальнік танкаў, самаходны мінамёт, БРЭМ і БМП.

  • Fuchs 1A8 — машына з абаронай ад мін і самаробных выбуховых прылад[2][3].
  • Tpz-1 Fuchs CBRN — машына хімічнай, біялагічнай, радыяцыйнай і ядзернай разведкі.
  • Tpz-1 Fuchs NBC — машына радыяцыйнай, біялагічнай і хімічнай разведкі. Устаноўлена больш дасканалае электроннае абсталяванне, вытворчасці ЗША.
  • TPz 1A1 EloKa «Peiler» — мадыфікацыя з сістэмай радыёперахопу і радыётэхнічнай разведкі KWS-RMB, абсталявана 12-м мачтай з антэнай для прыёму радыёсігналаў у дыяпазоне частот 100 МГц—40 ГГц[4]. Для дакладнага вызначэння каардынатаў крыніц радыёсігналаў прадугледжана магчымасць аб’яднання ў сетку да 4—5 такіх машын[4].
  • Wildcat DCA — зенітная самаходная ўстаноўка са спаранай 30-мм аўтаматычнай гарматай, камерцыйная экспартная мадыфікацыя. Шасі — Krauss-Maffei, сістэма кіравання агнём — Siemens, электроніка — Siemens і AEG-Telefunken[5].
Remove ads

На ўзбраенні

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads