General Cup 2012 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
General Cup 2012 — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 11 па 14 верасня 2012 года ў General Snooker Club, у Ганконгу. Турнір стаў чацвёртым розыгрышам General Cup, які праходзіў у 2004, 2009 і 2011 гадах.
Спаборніцтва ўключала ў сябе чатыры матча ўайлдкард-раўнда з удзелам 4 прафесіяналаў і 4 ганконгскіх аматараў, пераможцы якіх далучыліся да 2 іншых прафесійных снукерыстаў і разам з імі былі разбітыя на 2 групы па 3 удзельніка, згуляўшы адзін з адным па аднаму разу ў групавым этапе. Пасля гэтага лідары груп сустрэліся ў фінальным двубоі.
Пераможцам турніру стаў Ніл Робертсан, які перайграў у групавым этапе кітайца Ляна Вэньбо (5:2) і саступіў ганконгскаму аматару Фуну Квоку Ваю (3:5), выйшаўшы ў фінал законт лепшай розніцы ў фрэймах, пасля чаго перамог у фінале Рыкі Уолдэна з лікам 7:6.
Remove ads
Турнір
General Cup 2012 года стаў чацвёртым розыгрышам гэтага турніру, які быў заснаваны ў 2004 годзе, пасля чаго праходзіў у 2009 і ў 2011 гадах. З самога заснавання General Cup праходзіць у General Snooker Club у Ганконгу.
Уайлдкард раўнд
Чатыры ганконгскіх аматара атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Чэнь Йінь Лун, Лау Ка Лам, Фун Квок Вай і Чэн Ка Кін. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у групавым раўндзе супраць чацвярых прафесіянальных гульцоў: Ляна Вэньбо, Цяня Пэнфэя, Бары Хокінса і Марка Дэвіса.
Remove ads
Групавы раўнд
Група A
Матчы
Табліца
Група B
Матчы
Табліца
Remove ads
Фінал
Remove ads
Статыстыка турніру
Статыстыка ігракоў
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads