Ёханес Роберт Бехер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ёханес Роберт Бехер
Remove ads

Ёханес Роберт Бехер (ням.: Johannes Robert Becher; 22 мая 1891, Мюнхен, Германская імперыя — 11 кастрычніка 1958, Усходні Берлін, ГДР) — нямецкі празік і паэт, міністр культуры ГДР. Лаўрэат Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1952).

Хуткія факты Ёханес Роберт Бехер, Асабістыя звесткі ...

Аўтар антываеннага рамана «Люізіт, або адзіная справядлівая вайна» (1926).

У 1917 годзе стаў членам Незалежнай сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, у 1918 годзе — «Союза Спартака», у 1919 годзе — Кампартыі Германіі. З 1932 года — выдавец газеты «Die Rote Fahne» (чырвоны сцяг). 15 сакавіка 1933 года збег ад нацыстаў праз Вену, Прага, Цюрых і Парыж у СССР. У Савецкім Саюзе, дзе Бехер пражыў амаль дзесяць гадоў, былі напісаны многія вершы, раман «Развітанне» (1940), п’есы «Зімовая бітва» і «Дарога ў Фюсен».

Пасля Другой сусветнай вайны вярнуўся ў Германію, у савецкую зону. З 1946 года быў членам Цэнтральнага Камітэта САПГ. Пасля ўтварэння ГДР Бехер стаў членам Народнай палаты і напісаў тэкст гімна ГДР.

З 1954 па 1958 год быў міністрам культуры ГДР, з 1953 па 1958 год — Прэзідэнтам Акадэміі мастацтваў ГДР. Жонка — нямецкая пісьменніца і журналістка Лілі Бехер.

Намаляваны на паштовых марках ГДР 1959 і 1971 гадоў.

Remove ads

Зноскі

1. Johannes Robert Becher // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Johannes R. Becher // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Бехер Иоганнес Роберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Бехер Иоганнес Роберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

5. Catalog of the German National Library

6. Person Profile // Internet Movie Database — 1990.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads