IBM PS/2

From Wikipedia, the free encyclopedia

IBM PS/2
Remove ads

PS/2 (Personal System) — серыя персанальных камп’ютараў кампаніі IBM на працэсарах серый Intel 80286 і Intel 80386, якія вырабляліся з красавіка 1987 года. Асноўнай рыначнай мэтай серыі PS/2 было выцясненне з рынку персанальных IBM-сумяшчальных камп’ютараў іншых вытворцаў Амерыкі, а таксама ў рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі[1]. Галоўным спосабам дасягнення гэтай мэты стала ўжыванне закрытых стандартаў, у тым ліку шыны, якая выкарыстоўвала мікраканальную архітэктуру (англ.: Micro Channel Architecture, MCA), не дапушчаючы іх ужывання іншымі распрацоўшчыкамі без дарагога ліцэнзавання, і выраб складаных для паўтарэння невялікімі кампаніямі мікрасхем высокай ступені інтэграцыі. Аднак чаканні кампаніі не спраўдзіліся — старыя адкрытыя тэхналогіі былі ўдасканаленыя канкурэнтамі IBM і апынуліся больш жывучымі. Тым не менш, пэўны камерцыйны поспех у карпаратыўным сегменце рынку быў дасягнуты.

Хуткія факты Тып, Выпушчаны ...

Нягледзячы на агульную няўдачу архітэктуры (яшчэ да 1994 IBM пачала выпускаць камп’ютары PS/1, сумяшчальныя са звычайнай PC, у 1994 годзе ўжо не вырабляліся настольныя PS/2, толькі серверы, а яшчэ праз 2-3 гады IBM спыніла вытворчасць персанальных камп’ютараў увогуле — працяг лініі PS/1 пад назвай Aptiva быў апошняй мадэллю), шэраг навацый, прынесеных PS/2, прыдаліся:

  • новыя раздымы мышы і клавіятуры;
  • дыскеты 3,5″ замест старых 5″;
  • відэападсістэма і маніторы ў прыватнасці перайшлі на стандарт VGA;
  • модулі SIMM з 72 кантактамі;
  • аперацыйная сістэма OS/2;
  • кодавая старонка 850 (для заходнееўрапейскіх моў) замест 437;
  • цвёрды дыск з платай кантролера новага інтэрфейса.
Remove ads

Зноскі

  1. У канцы 80-х гадавы прыбытак ад продажу персанальных камп’ютараў фірмы IBM складаў каля 8-9 млрд долараў супраць больш 10 млрд долараў іншымі вытворцамі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads