Сеціўнае таварыства па надаванні імёнаў і нумароў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сеціўнае таварыства па надаванні імёнаў і нумароў
Remove ads

Сеціўнае таварыства па надаванні імёнаў і нумароў (англ.: Internet Corporation for Assigned Names and Numbers, ICANN) — міжнародная некамерцыйная арганізацыя, што кіруе каранёвымі серверамі Сеціва і адказвае за стварэнне даменаў верхняга ўзроўню. Сядзіба арганізацыі знаходзіцца ў Злучаных Штатах Амерыкі (Каліфонія).

Хуткія факты Сеціўнае таварыства па надаванні імёнаў і нумароў, Тып ...

ICANN атрымала правы на адміністраванне каранёвых інтэрнэт-даменаў у верасні 1998 года паводле кантракта з амерыканскім урадам. У 2006 годзе амерыканскі ўрад вызваліў арганізацыю ад абавязку складаць справаздачу за кожныя паўгода. У той час выдаткі арганізацыі часткова пакрываліся за кошт Міністэрства гандлю ЗША.

5 мая 2009 года камісарка па тэлекамунікацыях Еўрапейскага Саюза Віўен Рэдынг заклікала амерыканскага прэзідэнта Барака Абаму падпарадкаваць ICANN «Групе дванаццаці» вялікіх дзяржаў Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Еўропы, Афрыкі і Азіі, а таксама, у тым ліку, Аўстраліі[4].

10 сакавіка 2016 года ICANN і Міністэрства гандлю ЗША падпісалі гістарычнае пагадненне, якое канчаткова пазбавіла ICANN і IANA ад кантролю і нагляду Міністэрства гандлю ЗША.[5] 1 кастрычніка 2016 года ICANN была вызвалена ад нагляду ўрада ЗША і такім чынам стала незалежнай арганізацыяй.[6]

Remove ads

Спасылкі

Афіцыйны сайт ICANN (англ.)

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 25 студзеня 2022.
  2. Farrell, Maria (March 14, 2016). Quietly, symbolically, US control of the internet was just ended. The Guardian. ISSN 0261-3077. Праверана March 17, 2016.
  3. The U.S. government no longer controls the Internet(недаступная спасылка). Yahoo! Tech. Архівавана з першакрыніцы October 3, 2016. Праверана October 2, 2016.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads