Microsoft Bob

From Wikipedia, the free encyclopedia

Microsoft Bob
Remove ads

Microsoft Bobграфічная абалонка для аперацыйных сістэм Windows 3.1, Windows 95 і Windows NT, якая была выпушчана кампаніяй Microsoft 10 сакавіка 1995 як больш простая альтэрнатыва стандартнаму Program Manager. У асяроддзі Bob сістэма прадстаўлялася ў выглядзе дома з некалькімі пакоямі, а ўзаемадзеянне з праграмамі ажыццяўлялася праз інтуітыўна-зразумелыя дзеянні: карыстальнік мог выбраць гадзіннік на шафе, каб паставіць будзільнік, або блакнот на стале, каб пачаць рэдагаваць тэкставы дакумент. Праграма дазваляла дадаваць новыя пакоі, а таксама прадметы і ўпрыгожванні для іх, і выбіраць стыль жылля сярод некалькіх варыянтаў: сучасны, рэтра альбо сярэднявечны.

Хуткія факты Тып, Аўтар ...

Планавалася, што Microsoft Bob будзе мець сваю праграмную экасістэму, але з-за нізкай папулярнасці інтэрфейса была выпушчана толькі адна праграма для яго: Microsoft Great Greatings для дызайну віншавальных картак.

Праграма не здолела атрымаць шырокае распаўсюджанне сярод карыстальнікаў Windows і была знята з продажу ў пачатку 1996. Некаторыя элементы абалонкі перажылі яе правал і з'яўляліся ў іншых прадуктах Microsoft: віртуальны дапаможнік-праваднік па дому, сабака Ровер, з'яўляўся ў Windows XP, а падобныя дапаможнікі былі дададзены да Microsoft Office 97. Дызайн шрыфту Comic Sans таксама быў натхнёны стылем Microsoft Bob, але ў самой праграме ён не выкарыстоўваўся.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads