Pacta conventa
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Pacta conventa (з лац. — «усеагульныя пагадненні») — разнавіднасць выбарчай капітуляцыі у Рэчы Паспалітай, з 1573 да 1764 года заключалася паміж шляхтай Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага і новаабраным манархам перад яго ўступленнем на прастол.

Pacta conventa юрыдычна замацоўвала абавязак абранага караля паважаць законы Рэчы Паспалітай і вызначала яго абавязацельствы і абяцанні ў сферах міжнародных адносін, падаткаў, дзяржаўнага доўгу, ўзброеных сіл і г.д. Дакумент складаўся на элекцыйным сойме, і яго падпісанне з’яўлялася ўмовай абрання манарха на трон.
Адным з прыкладаў канкрэтных абавязацельстваў, дадзеных у Pacta conventa, служыць абяцанне караля Уладзіслава IV Вазы стварыць польска-літоўскі ваенны флот на Балтыйскім моры.
У дадатак да сваёй уласнай Pacta conventa, кожны абраны кароль быў абавязаны падпісаць і «Генрыкавы артыкулы». Адрозненні паміж гэтымі двума дакументамі ў далейшым паступова сціраліся.
Remove ads
Гл. таксама
Літаратура
- Sobociński W. Pakta konwenta. Studium z historii prawa polskiego. — Kraków, 1939.
Спасылкі
- Pacta conventa (польск.)(недаступная спасылка). WIEM, darmowa encyklopedia. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2013.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
