Pink Floyd

From Wikipedia, the free encyclopedia

Pink Floyd
Remove ads

Pink Floyd — англійскі прагрэсіў-рок-гурт. Знакаміты філасофскімі тэкстамі песень, акустычнымі эксперыментамі, інавацыямі ў афармленні альбомаў і грандыёзнымі шоу. З'яўляецца адным з самых уплывовых і самых паспяховых гуртоў у гісторыі рок-музыкі. У 1996 годзе гурт быў уведзены ў залу славы рок-н-рола.

Хуткія факты Асноўная інфармацыя, Жанры ...
Remove ads

Гісторыя

Гурт быў заснаваны ў 1965 годзе аднакурснікамі архітэктурнага факультэта лонданскага Політэхнікума Рыджэнт Стрыт Рычардам Райтам (клавішы, вакал), Роджэрам Уотэрсам (бас-гітара, вакал) і Нікам Мэйсанам (ударныя), а таксама іх сябрам з Кембрыджа Сідам Барэтам (вакал, гітара). Пад лідарствам Барэта гурт стаў вядомым у андэграўдным Лондане ў другой палове 60-х. Папулярнымі сталі сінглы «Arnold Layne» і «See Emily Play», поспеху дасягнуў і дэбютны альбом — «The Piper at the Gates of Dawn» (1967). У канцы 1967 года да чацвёркі далучыўся гітарыст і вакаліст Дэвід Гілмар, які праз некаторы час замяніў Сіда Барэта, які з-за праблем са здароўем пакінуў гурт. Менавіта ў такім складзе — Уотэрс, Райт, Гілмар, Мэйсан — гурт прыйшоў да сусветнага прызнання і камерцыйнага поспеху.

Пасля сыходу Барэта лідарскія пазіцыі ў гурце перайшлі да басіста Уотэрса, які з кожным дыскам замацоўваў сваё лідарства. У 1979 годзе з гурта сыходзіць Райт, а ў 1985 — Уотэрс, але Гілмар і Мейсан працягваюць працу. Праз некаторы час да іх вяртаецца і Райт, і ў такім складзе Pink Floyd запісваюць яшчэ два дыскі. У 1994 годзе гурт дае апошні тур, пасля чаго негалосна распадаецца. Аб'яднанне гурта ў класічным складзе адбылося ў 2005 годзе дзеля выступлення на канцэрце «Live 8».

У кастрычніку 2014 года выдаецца альбом «The Endless River».

14 жніўня 2015 года Дэвід Гілмар абвяшчае пра канчатковы распад гурта.[4]

8 красавіка 2022 года гурт выпускае сінгл «Hey, Hey, Rise Up!  (англ.)» у падтрымку ўкраінскага народа. У запісе выкарыстаны вакал украінскага музыканта Андрэя Хлывнюка  (укр.)[5].

Remove ads

Дыскаграфія

Remove ads

Былыя ўдзельнікі

Зноскі

1. Mabbett A. Pink Floyd: The Music and the Mystery / пад рэд. C. CharlesworthLondon: (untranslated), 2010. — 168 с.

2. Google Books — 2005.

3. Steve O'Rourke / C. EvansLondon: 2003. — ed. size: 622719 — ISSN 0307-1235; 1477-3805

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads