S/2009 S 1

From Wikipedia, the free encyclopedia

S/2009 S 1
Remove ads

S/2009 S 1 — малы ўнутраны спадарожнік Сатурна, які абарачаецца ў межах кольца B. Самы блізкі да Сатурна з вядомых (на пачатак 2013) яго спадарожнікаў.

Хуткія факты Гісторыя адкрыцця, Першаадкрывальнік ...
Remove ads

Гісторыя адкрыцця

S/2009 S 1 быў адкрыты на здымку, зробленым вузкавугольнай камерай АМС «Касіні» 26 ліпеня 2009 года. На гэтай фатаграфіі навукоўцы заўважылі 36-кіламетровы цень ад гэтага спадарожніка на кольцах Сатурна. Зыходзячы з даўжыні цені і вугла падзення сонечнага святла на плоскасць кольцаў яны вызначылі, што максімальнае адхіленне спадарожніка ад гэтай плоскасці складае 150 метраў. Мяркуецца, што цэнтр спадарожніка ляжыць у гэтай плоскасці; тады дыяметр гэтага цела - каля 300 метраў.

Remove ads

Арбіта

S/2009 S 1 мае радыус арбіты 117 тыс. км, гэта значыць з'яўляецца бліжэйшым да планеты (Пан абарачаецца на 16 тыс. км далей).

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads