Shoot-Out (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Shoot-Out — прафесійны рэйтынгавы снукерны турнір, які праходзіць у адрозным ад класічных снукерных правілаў фармаце. Упершыню турнір быў праведзены ў 1990 годзе, а ў 2011 быў вернуты ў каляндар мэйн-тура, стаўшы рэйтынгавым спаборніцтвам у 2017 годзе. Дзеючы чэмпіён — Майкл Джорджыу, які выйграў турнір у 2018 годзе.
Традыцыйна ўсе матчы на Shoot-Out складаюцца з аднаго фрэйма. Толькі фінал турніру 1990 года складаўся з трох фрэймаў (да двух перамог). Акрамя таго, з 2011 года былі прыняты адхіленні ад правіл снукера, найбольш значныя з якіх — на кожны фрэйм гульцам адводзіцца толькі па 10 хвілін, а на кожны ўдар — не больш за 15 секунд у першую пяціхвілінку і не больш за 10 секунд у другую пяціхвілінку. Такім чынам, турнір мае альтэрнатыўны фармат, які адрознівае матчы на Shoot-Out ад іншых снукерных турніраў.
Яшчэ ні аднаму з снукерыстаў турнір не пакараўся двойчы. Па адным разе перамогу атрымлівалі Дарэн Морган (1990), Найджэл Бонд (2011), Бары Хокінс (2012), Мартын Гоўлд (2013), Дамінік Дэйл (2014), Майкл Уайт (2015), Робін Хал (2016), Энтані Мак-Гіл (2017) і Майкл Джорджыу (2018). Сяа Гадун (2015, 2017) і Грэм Дот (2012, 2018) па два разы даходзілі да фіналаў, але не выйгралі ніводнага тытула. На мінулых васьмі турнірах было аформлена 14 соценных серый. З іх па дзве на рахунку Роні О'Салівана (абедзве ў 2011 годзе) і Мартына Гоўлда (адна — у 2012, другая — у 2015 годзе).
Remove ads
Вынікі
- Фінал гуляўся да трох перамог у фрэймах
Фіналісты турніру
Пераможцы турніру па краінах
Remove ads
Рэкорды Shoot-Out
Агульныя вынікі розыгрышай
Дасягненні гульцоў
Усе розыгрышы
- Найбольшая колькасць выйграных тытулаў
- 1,
Дарэн Морган (1990),
Найджэл Бонд (2011),
Бары Хокінс (2012),
Мартын Гоўлд (2013),
Дамінік Дэйл (2014),
Майкл Уайт (2015),
Робін Хал (2016),
Энтані Мак-Гіл (2017),
Майкл Джорджыу (2018). - Найбольшая колькасць фіналаў
- 2,
Сяа Гадун (2015, 2017),
Грэм Дот (2012, 2018). - Найбольшая колькасць паўфіналаў
- 3,
Грэм Дот (2012, 2014, 2018). - Найбольшая колькасць чвэрцьфіналаў
- 3,
Эндру Хігінсан (2013, 2014, 2016),
Грэм Дот (2012, 2014, 2018),
Марк Дэвіс (2012, 2014, 2018).
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

