Should’ve Said No (песня Тэйлар Свіфт)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Should’ve Said No (песня Тэйлар Свіфт)
Remove ads

«Should've Said No» (бел. «Павінны быў адмовіць»)  — пяты, апошні, сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе першага студыйнага альбома «Taylor Swift», выпушчаны 18 мая 2008 пад лэйблам Big Machine. Песня была напісана самой Тэйлар. У ЗША яна атрымала плацінавы статус.[1]

Хуткія факты Выпушчаны, Мова ...
Remove ads

Інфармацыя

Тэйлар напісала гэтую песню ў шаснаццаць гадоў, калі хлопец, з якім яна сустракалася, здрадзіў ёй. Пазней спявачка расказала, што ў той час яна сапраўды была вельмі злая і раз’юшаная з-за свайго каханага і бачыла рашэнне у музыцы, таму і пачала ствараць песню. Таксама Свіфт паведаміла, што ў час напісання кампазіцыі ў яе было сапраўднае натхненне, таму большую частку песні яна напісала за пяць хвілін. Акрамя таго, спявачка парўнала «Should've Said No» з іншай песняй з альбома «Taylor Swift» — « Picture to Burn».

Сінглам кампазіцыя стала 18 мая 2008. Яна дасягнула 33 месца ў US Billboard Hot 100 і першага — у US Hot Country Songs.[2] У Новай Зеландыі яна дабралася да 18 месца.[3]

Відэакліп на песню Тэйлар знімаць не стала.

Патаемнае пасланне — «Sam, Sam, Sam, Sam, Sam, Sam» (бел. «Сэм, Сэм, Сэм, Сэм, Сэм, Сэм») — імя каханага спявачкі.

Remove ads

Версіі

  • Альбомная версія - 4:04
  • Алтэрнатыўная версія - 3:46
  • Міжнародная версія - 4:08
  • Караоке версія - 4:05

Чарты

Чарты

Больш інфармацыі Чарт (2008), Вышэйшая пазіцыя ...

Гадавыя чарты

Больш інфармацыі Чарт (2008), Вышэйшая пазіцыя ...

Зноскі

  1. Should've Said No by Taylor Swift. Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана January 24, 2010.
  2. Should've Said No by Taylor Swift. Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана January 24, 2010.
  3. Taylor Swift - Should've Said No (Song)(недаступная спасылка). Charts.org.nz. Recording Industry Association of New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана February 21, 2010.
  4. Hot Country Songs Week of August 23, 2008. Billboard. Праверана February 9, 2015.
  5. Best of 2008: Country Songs. Billboard (2008). Праверана December 13, 2008.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads