TERYT
дзяржаўны пералік зямельнага дзялення ў Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
TERYT (Krajowy Rejestr Urzędowy Podziału Terytorialnego Kraju) — афіцыйны дзяржаўны рэестр тэрытарыяльнага падзелу ў Польшчы, які знаходзіцца ў вядзенні Галоўнага статыстычнага ўпраўлення — польск.: Główny Urząd Statystyczny (GUS)).
TERYT быў уведзены распараджэннем Савета міністраў ад 25 снежня 1998 года апублікаваным у Весніку законаў (польск.: Dziennik Ustaw) № 157 п. 1031. Змяшчае сістэмы:
- ідэнтыфікатараў і назваў адзінак адміністрацыйнага падзелу TERC10
- ідэнтыфікатараў і назваў мясцовасцяў SIMC10
- статыстычных раёнаў і рэгістрацыйных акруг BREC10
- адраснай ідэнтыфікацыі вуліц, нерухомасці, будынкаў і кватэр NOBC10.
Ідэнтыфікатары рэестру TERYT з’яўляюцца абавязковым стандартам тэрытарыяльнай ідэнтыфікацыі для ўпраўленняў, якія вядуць дзяржаўныя рэестры, ужываюцца ў дзяржаўнай статыстыцы, а таксама даюць магчымасць інтэграцыі даных.
Рэестр з’яўляецца публічным. Даныя з яго падаюць ваяводскія статыстычныя ўпраўленні і ДСУ.
Remove ads
Спасылкі
- Тэкст распараджэння з усімі кодамі (польск.) Архівавана 21 красавіка 2009.
- Пошук па рэестры TERYT (польск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads