TP SA Tower

From Wikipedia, the free encyclopedia

TP SA Towermap
Remove ads

TP SA Towerнебаскроб у Варшаве, Польшча. Вышыня 30-павярховага небаскроба складае 128 метраў, таксама будынак мае 5 падземных паверхаў. Будаўніцтва планавалася скончыць да 30 чэрвеня 2002 года, аднак генпадрадчык, кампанія PIA Piasecki SA не паспеў у тэрмін, пасля чаго ў пачатку 2003 года будаўніцтвам занялася PORR Polska SA, і небаскроб быў здадзены ў снежні 2003 года. Падчас будаўніцтва падмурка быў знойдзены 580-кілаграмовы артылерыйскі снарад часоў другой сусветнай вайны.

Хуткія факты Краіна, Месцазнаходжанне ...
Remove ads

Плошча дома складае 50 000 м², з іх 41 000 м² карыснай плошчы. У доме знаходзіцца штаб-кватэра кампаніі Telekomunikacja Polska SA. Таксама ў ім размешчана кафэ і два рэстараны і некалькі апартаментаў, у падземнай частцы размешчана аўтастаянка. Поўны кошт будаўніцтва склала 200 млн. злотых.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads