Ліпавыя (падсямейства)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ліпавыя (падсямейства)
Remove ads

Ліпавыя (Tilioideae) — падсямейства кветкавых раслін. У многіх класіфікацыях выдзялялася асобнае сямейства Tiliaceae.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Ліпавыя прадстаўлены дрэвамі, хмызнякамі, рэдка травяністымі раслінамі з простымі, цэльнымі ці лопасцевымі лістамі, з часта ападаючымі прылісткамі. У вегетатыўных органаў звычайна ёсць ёмістасці слізі.

Кветкі звычайна ў цымозных суквеццях, двухполыя, радзей аднаполыя, з чашачкай і венчыкам; пялёсткі даволі буйныя, ярка афарбаваныя, часта з нектарнікамі. Андрацэй вельмі зменлівы. Асноўны яго тып — два 5-членныя кругі свабодных тычынак, але часцей у выніку расшчаплення тычынак лік іх узрастае і яны ўтвараюць два кругі пучкоў, па 5 у кожным крузе. Іншы раз тычынкі пучкоў аднаго з кругоў замяняюцца стамінодыямі ці цалкам рэдукуюцца, і тады ў кветцы застаецца толькі адзін круг шматтычынкавых пучкоў. Межы паміж пучкамі могуць быць невыразнымі, тады андрацэй выглядае як мнагачленны з нявызначаным лікам тычынак. Гінецэй цэнакарпны з многіх — двух пладалісцікаў. Завязь верхняя, двух- ці многагняздовая; слупок адзін, з галоўчатым рыльцам. Плады сакавітыя ці сухія, раскрывальныя ці нераскрывальныя.

Каля 450 відаў шырока распаўсюджаны ў трапічных абласцях, асабліва ў Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі. Сустракаюцца таксама ва ўмераных абласцях паўночнага паўшар'я.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads